Аляксей Гаўрылавіч Качаткоў (1918—1942) — Герой Савецкага Саюза, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ураджэнец Чаплыгінскага раёна Ліпецкай вобласці, актыўны ўдзельнік партызанскай барацьбы на Украіне, камандзір партызанскай роты.
Біяграфія А. Г. Качаткоў нарадзіўся 30 сакавіка 1918 года ў вёсцы Салавое цяпер Чаплыгінскага раёна Ліпецкай вобласці ў сялянскай сям’і. З ранніх гадоў працаваў рамонтнікам і грузчыкам на станцыі Калінінскай жалезнай дарогі, а з 1937 года — слесарам у Маскоўскім інстытуце горнай прамысловасці.
У 1938 годзе прызваны ў шэрагі Чырвонай Арміі. Быў накіраваны на вучобу ў артылерыйскае вучылішча. Удзельнічаў паходзе Чырвонай Арміі ў Заходнюю Украіну і Заходнюю Беларусь. Удзельнік савецка-фінскай вайны, прымаў удзел у штурме Выбарга.
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны, вайсковую частку, у якой служыў лейтэнант А. Г. Качаткоў, перакінулі на Усходні фронт. У баях пад Смаленскам ён трапіў у акружэнне, але не склаў зброю. Сабраўшы такіх жа, як сам, патрыётаў, А. Г. Качаткоў аб’яднаў іх у атрад, які налічваў 35 чалавек, і пачаў партызанскую барацьбу.
У лістападзе 1941 года з разрозненых партызанскіх атрадаў А. Г. Качаткоў сабраў і ўзначаліў роту, якая ўвайшла затым у буйное партызанскае злучэнне.
У чэрвені 1942 год акупанты пасля доўгіх беспаспяховых спробаў выбіць партызан з лесу паблізу Ямпаля вырашылі ў парушэнне міжнародных пагадненняў прымяніць артылерыю з газавымі снарадамі. Выхад быў адзін — захапіць пасёлак Ямпаль і абясшкодзіць небяспечную зброю.
Партызаны пад камандаваннем А. Г. Качаткова у адным з баёў пад вёскай Антонаўка адцягнулі на сябе падраздзяленні эсэсаўскай палка і разграмілі іх. Рота А. Г. Качаткова першай ўварвалася ў Ямпаль. Неўзабаве акупанты ў Ямпале былі знішчаны. Смяротныя хімічныя снарады апынуліся ў руках партызан і былі абясшкоджаныя.
У кастрычніку 1942 года партызаны па загаду камандавання выступілі ў рэйд з Бранскіх лясоў на Правабярэжную Украіну. 7 лістапада 1942 года яны падышлі да Дняпра ў раёне горада Лоеў. Першай фарсіравала раку рота А. Г. Качаткова. Пераправіўшыся праз раку, партызаны захапілі шэраг населеных пунктаў на правым беразе і на працягу двух сутак адбівалі атакі гітлераўцаў. Дзякуючы мужным дзеянням А. Г. Качаткова пераправа прайшла паспяхова.
У ноч з 14 на 15 лістапада 1942 года партызаны завязалі бой з фашысцкім гарнізонам райцэнтра Хойнікі. Бой доўжыўся 14 гадзін і скончыўся перамогай партызан. Варожы гарнізон быў разгромлены, на вуліцах горада засталося больш за 200 забітых гітлераўцаў. У гэтым баі па-геройску загінуў камандзір роты Аляксей Гаўрылавіч Качаткоў.
Узнагароды
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 студзеня 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у тыле праціўніка і праяўленыя пры гэтым адвагу і гераізм Аляксея Гаўрылавіча Кочеткову пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага СаюзаУказ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза украинским партизанам» от 4 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 13 января (№ 2 (262)). — С. 1. Узнагароджаны ордэнам Леніна.
Памяць
У беларускім горадзе Хойнікі на доме, непадалёк ад якога праходзіў смяротны бой, ўстаноўлена мемарыяльная дошка з прозвішчамі загінулых. Імем Героя названа адна з вуліц гэтага горада. 5 мая 1965 года ў Ліпецку Палтаўская вуліца была перайменавана ў вуліцу Качаткова.
Спасылкі
Качаткоў, Аляксей Гаўрылавіч. Сайт «Героі краіны». Качаткоў Аляксей Гаўрылавіч.
Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Постаці Ліпецкай вобласці Катэгорыя:Удзельнікі польскага паходу РСЧА Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны