Аляксандр Рыгоравіч Аке́нцьеў (нар. 21 мая 1950, г. Чавусы, Магілёўская вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў у 1972 годзе БПІ. У 1972—2006 гадах працаваў у майстэрскай раённай планіроўкі, архітэктурна-канструктарскім аддзеле і архітэктурна-планіровачнай майстэрні БелНДІПгорадабудаўніцтва, з 1988 года — галоўны архітэктар праектаў. У 2006 г. пераведзены на працу ў «Мінскграда», дзе ўзначаліў творчы калектыў распрацоўшчыкаў генеральнага плана г. Мінска. Шмат гадоў выкладаў на кафедры горадабудаўніцтва БНТУ. Начальнік майстэрні генеральнага плана УП «Мінскграда».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года (Мінск).
Прафесійная дзейнасць Асноўныя працы: праект рэканструкцыі раёна піянернай забудовы ў Наваполацку (1974), забудова мікрараёна Аэрапорт у Полацку (1982); у аўтарскім калектыве: генпланы Светлагорска (1975) і Маладзечна (1982), ПДП цэнтральных раёнаў Светлагорска (1975), Бярозы (1976), Брэста (1977), Маладзечна (1986), праект рэгенерацыі раёна гістарычнай забудовы Брэста (1985).
Выкананыя ў ролі кіраўніка творчых калектываў працы: генеральныя планы гарадоў, праекты дэталёвай планіроўкі раёнаў, праекты рэгенерацыі і эскізы забудовы гарадскіх цэнтраў, сярод якіх гарады Мінск і Брэст, Полацк і Маладзечна, Светлагорск, Наваполацк, Нясвіж і інш.
З часу распрацоўкі дыпломнага праекта творчую дзейнасць будаваў на аснове метаду прадпраектных даследаванняў. Пры складанні інструкцый па складзе горадабудаўнічых праектаў ВБН 38-82 і БНБ 1.03.01-96 настойваў на абавязковасці ўключэння прадпраектнага этапу, даказваючы перавагі метаду сітуацыйнага горадабудаўнічага планавання ў параўнанні з абезасобленым нарматыўным метадам планавання развіцця тэрыторый.
Для павышэння ўзроўню горадабудаўнічай культуры насельніцтва і аказання кваліфікаванай дапамогі ўдзельнікам горадабудаўнічай дзейнасці ініцыяваў стварэнне ў рэспубліцы Праграмы няўрадавай сістэмы тэрытарыяльнай інфармацыі, з якой у 1990 г. высоўваўся працоўным калектывам БелНДІПгорадабудаўніцтва кандыдатам у дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.
Узнагароды Шматгадовая творчая дзейнасць адзначана прэміяй імя У. А. Караля, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі БеларусьПостановление СМ РБ 676 07.09.2017 Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і шматлікімі іншымі ўзнагародамі.
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь імя У. А. Караля