Цзюцюань (), таксама вядомы як «Цэнтр запуску спадарожнікаў Цзюцюань» (стартавы комплекс B2; паўночна-заходні комплексны выпрабавальны комплекс ракет; база 20) — касмадром у Кітаі. Размяшчаецца ў аўтаномным раёне Унутраная Манголія.

Створаны ў 1958 годзе Цзюцюань з’яўляецца першым касмадромам і адзінай пляцоўкай для правядзення пілатуемых касмічных палётаў у Кітаі. У 1970 годзе з касмадрома Цзюцюань быў здзейснены старт першага спадарожніка айчыннай распрацоўкі. Да 2018 года адсюль у космас былі запушчаныя 140 спадарожнікаў і 11 касмічных караблёў серыі «Шэньчжоў». У верасні 2018 тут адбыліся запускі двух ракет-носьбітаў, пабудаваных прыватнымі кампаніяміzviazda.by.

Гісторыя Увосень 1957 года, Цэнтральны ваенны савет КНР, вывучыўшы «План будаўніцтва ракетных палігонаў і выпрабавальных пляцовак», прапанаваны Пятым навукова-даследчым інстытутам Міністэрства нацыянальнай абароны, прыняў рашэнне аб неадкладным будаўніцтве першага ў Кітаі комплекснага ракетнага палігона.

5 лістапада 1960 выпрабавальны палігон быў афіцыйна ўведзены ў эксплуатацыю і паспяхова запушчана першая кітайская ракета класа зямля-зямля «Дунфэн-1». 24 красавіка 1970 года з касмадрома Цзюцюань быў запушчаны першы кітайскі штучны спадарожнік зямлі - «Дунфэн Хун-1».

Храналогія касмічных запускаў

Першы запуск адбыўся 24 красавіка 1970 года, калі ракета-носьбіт «Чанчжэн-1» вывела на арбіту першы кітайскі спадарожнік «Дунфэн Хун-1».

Запуск, № Дата (UTC) Ракета-носьбіт Спадарожнік Стартавы комплекс Вынік Заўвагі 1 24 красавіка 1970 г. 13:35 Чанчжэн-1 Дунфэн Хун-1 LA-2A Поспех Першы кітайскі спадарожнік 2 3 сакавіка 1971 12:15 Чанчжэн-1 Шыцзянь-1 LA-2A Поспех Вымярэнне часціц касмічных прамянёў 3 18 верасня 1973 Фэнбао-1 JSSW-1 LA-2B Няўдача 412 ліпеня 1974Фэнбао-1JSSW-2LA-2BНяўдача55 лістапада 1974Чанчжэн-2FSW-0 0LA-2BНяўдачаПершы запуск ракета-носьбіта Чанчжэн-2626 ліпеня 1975Фэнбао-1JSSW-3LA-2BПоспех726 лістапада 1975Чанчжэн-2FSW-0 1LA-2BПоспех816 снежня 1975Фэнбао-1JSSW-4LA-2BПоспех

Зноскі

Катэгорыя:Касмадромы Катэгорыя:Касмадромы Кітая Катэгорыя:Унутраная Манголія Катэгорыя:З’явіліся ў 1958 годзе