Сінагога 1893 — колішняя сінагога ў г. Лідзе. Размяшчалася на Школьным двары прыкладна на месце сучаснага інтэрната «Лакафарбы» па вул. Кірава.

Праект гэтай сінагогі склаў губернскі архітэктар Аляксей Уладзіміравіч Полазаў у 1892 годзе. Працы па будаўніцтве скончыліся ў 1893 годзеЛидская синагога 1893 года .

Архітэктура

Будынак меў наступныя памеры: даўжыня 21.3 м, шырыня 10.7 м, вышыня 5 м, аб’ём 1035 м³ з высокай залай плошчай у 140 м² і двухпавярховай прыбудовай з трыма ўваходамі. Падмуркі каменныя глыбінёй 1.7 м, дзве паўкалоны ля ўваходу, 24 акна — 12 з якіх асвятлялі залу, чатырохсхільны дах.

Па праекце мужчынскае аддзяленне плошчай 210 м² размяшчалася на першым паверсе, мела два ўваходы, ацяплялася трыма печамі. У цэнтры залы меркавалася ўладкаванне каўчэга з сувоем.

Жаночае аддзяленне плошчай каля 70 м² было запраектавана на другім паверсе, з асобным уваходам і вонкавай лесвіцай, якая была прыкрыта навесам.

Сінагога згарэла пасля жахлівай бамбардзіроўкі 23 чэрвеня 1941 годаЯк у Лідзе на папялішчы з’явілася найпрыгажэйшая беларуская сінагога.

Літаратура

Памятная книжка Виленской губернии. 1893 г. LVIA. Ф.382 оп.1 д.1450. Дело о разрешении построить каменную синагогу в Лиде

Спасылкі

Лидская синагога 1893 года Як у Лідзе на папялішчы з’явілася найпрыгажэйшая беларуская сінагога

Катэгорыя:Колішнія сінагогі Беларусі Катэгорыя:Культавыя збудаванні Ліды Катэгорыя:Гісторыя Ліды Катэгорыя:1893 год у Беларусі Катэгорыя:Зніклі ў 1941 годзе