Антрахіно́н — арганічнае рэчыва з класа хінонаў, CHO.

Уласцівасці Крышталі светла-жоўтага колеру. Крышталічная рашотка манаклінная. Тэмпература плаўлення 286 (287Інфармацыя на сайце ХиМиК.ру) °C. Тэмпература кіпення 377 °C. Раствараецца ў нітрабензоле, аніліне, гарачым талуоле. Амаль не раствараецца ў вадзе і этаноле. Праяўляе ўласцівасці хінонаў.

Атрыманне Упершыню атрыманы акісленнем антрацэну азотнай кіслатой у 1835 годзе французскім хімікам А. Ларанам. Антрахінон у прамысловых умовах атрымліваюць каталітычным акісленнем антрацэну ці кандэнсацыяй бензолу з фталевым ангідрыдам у прысутнасці хлорыстага алюмінію.

Выкарыстанне Выкарыстоўваецца ў вытворчасці антрахінонавых фарбавальнікаў (напрыклад, алізарын), у якасці пестыцыда. Вытворныя антрахінону выкарыстоўваюцца ў медыцыне.

Шкоднае ўздзеянне Выклікае экзэму і бранхіяльную астму.

Літаратура —С. 393.

Спасылкі Інфармацыя на сайце ХиМиК.ру Антрахинон // Пестициды и регуляторы роста растений / Н. Н Мельников, С. Р. Белан и др. — М., 1995—2001.

Катэгорыя:Хіноны