Палятаева Наталля Іванаўна (, , БССР (цяпер — Рэспубліка Беларусь) — беларускі гісторык, доктар гістарычных навук (2005), загадчык кафедры эканамічнай гісторыі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта (2017).
Біяграфія У 1982 г. скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1982 − 1983 гг. працавала стажорам-выкладчыкам БДУ. У 1983 − 1986 гг. навучалася ў аспірантуры БДУ. У 1986 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму “Комсомол Белоруссии – помощник партии в развитии активности молодой научно-технической интеллигенции (1971 − 1980)”. У студзені 1987 г. Была накіравана на працу ў БДІНГ імя У.У. Куйбышава (з 1992 г. – БДЭУ. У 2001 − 2004 гг. навучалася ў дактарантуры Інстытута гісторыі НАН. У сакавіку 2005 г. абараніла доктарскую дысертацыю «Купечество Беларуси (60-е гг. XIX – начало XX в.)». У 1987 − 2001 гг. працавала асістэнтам, дацэнтам, з 2006 г. – прафесарам кафедры. З красавіка 2017 г. – загадчык кафедры эканамічнай гісторыі БДЭУ.Палятаева Наталля Іванаўна – загадчык кафедры эканамічнай гісторыі БДЭУ
Навуковая дзейнасць З 2018 г. з’яўляецца кіраўніком навуковага калектыва па выкананні тэмы «Прыватная ініцыятыва і прадпрымальніцтва Беларусі ў канцы XIX ст. – 1920-я гг.» у межах Дзяржаўнай праграмы навуковых дследаванняў на 2016 − 2020 гг.: «Эканамічнае і гуманітарнае развіццё беларускага грамадства» падпраграмы «Гісторыя і культура».
Навуковыя ступені, званні і ўзнагароды 1987 г. – кандыдыт гістарычных навук. 1990 г. – дацэнт. 2005 г. – доктар гістарычных навук. Узнагароджана Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Сфера навуковых інтарэсаў Эканамічная гісторыя Беларусі і замежных краін. Гісторыя прадпрымальніцтва Беларусі ў другой палове XIX ст. – 1920-я гг. Гісторыя гарадоў і гандлю Беларусі.
Выкладчыцкая і адукацыйная дзейнасць У 1987 − 2001 гг. − асістэнт, дацэнт, з 2006 г. – прафесар. З красавіка 2017 г. – загадчык кафедры эканамічнай гісторыі БДЭУ. Распрацавала вучэбную праграму дысцыпліны «Гісторыя» (абавязковы модуль). Распрацавала вучэбную праграму дысцыпліны і выкладала спецкурс «Гісторыя прадпрымальніцкай дзейнасці». Рэдактар і сааўтар вучэбных дапаможнікаў «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый», сааўтар вучэбных дапаможнікаў «Эканамічная гісторыя замежных краін», «Эканамічная гісторыя Беларусі», «Эканамічная гісторыя: замежныя краіны і Беларусь». Аўтар звыш 30 вучэбна-метадычных публікацый. Выкладае дысцыпліны «Гісторыя», «Эканамічная гісторыя», «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)».
Грамадская дзейнасць Член редкалегіі часопіса «Веснік БДЭУ». Сакратар Прафесарскага сходу БДЭУ.
Публікацыі Звыш 80 навуковых публікацый.
Манаграфіі Купечество Беларуси (60-е годы XIX – начало XX века). – Минск, 2004.
Важнейшыя навуковыя публікацыі Источники по истории товарных бирж Беларуси в годы нэпа в фондах Национального архива Республики Беларусь // Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі гарадоў і працэсаў урбанізацыі ў Беларусі. – Гродна: ГрДУ, 2009. Частные кредитные учреждения в городах Беларуси в годы нэпа // Працэсы ўрбанізацыі ў Беларусі ў ХІХ – пачатку ХХІ ст. – Гродна: ГрДУ, 2010. Биржевая торговля в БССР в годы нэпа (на примере Минской товарной биржи) // Государство, право и социальная сфера: история и современность: сб. науч. Ст. – Минск: РИВШ, 2010. Могилевская товарная биржа в годы НЭПа // Научные труды Белорусского государственного экономического университета. – Минск: БГЭУ, 2010. Минская товарная биржа в годы нэпа // Мінск і мінчане: 10 стагоддзяў гісторыі. – Мінск, ІГ НАНРБ, 2010. Источники по истории предпринимательства в городах Беларуси в годы нэпа // Гістарычная урбаністыка: асновы метадалогіі і крыніцазнаўчая база. – Гродна, ГрДУ, 2011. Обращения жителей Минска в органы власти как источник по истории предпринимательства Беларуси в годы нэпа (по материалам НАРБ) // Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі. Крыніцы па гісторыі горада. Сацыяльныя структуры і паўсядзённасць: (да 945-годдзя Мінска). – Мінск, Беларус. навука, 2012. Кредитная история по-нэповски // Банковский вестник. 2013. № 10 (окт.), и другие. Торговое предпринимательство в Беларуси в годы НЭПа (1921-1929) // Веснік БДЭУ. − 2014. − № 3 (104). – С.43-50; Численность и состав предпринимателей Беларуси в годы НЭПа (по материалам Всесоюзной переписи населения 17 декабря 1926 г.) // Научные труды БГЭУ. – 2014. − С. 614-624; Предприниматели в розничной торговле Беларуси в годы НЭПа (1921-1929) // Гісторыя гандлю ў Беларусі (ад старажытнага часу да канца ХХ ст.): праблемы вывучэння і перспектывы даследвання: матэрыялы I Міжнар.нав.-практ.канф. (Мінск, 16-17 ліст.2013). – Мінск: Тэхналогія, 2014. − С. 211-228; Частные предприниматели в промышленности Беларуси в годы НЭПа (1921-1929) // Научные труды БГЭУ. – 2015. − С.546-552; Социально-демографическая характеристика частных торговцев городов Белорусской ССР в условиях НЭПа (по материалам Всесоюзной переписи населения 17 декабря 1926 г.) // Гісторыя гандлю на тэрыторыі Беларусі: зб. навук. прац. – Мінск: Беларус. навука, 2016. − С. 398-413; Анализ распада СССР в труде А. Зиновьева “Русский эксперимент” // Формирование гражданственности и патриотизма в процессе профессионального становления молодежи. – Минск: БГЭУ, 2017. − С. 133-136; Национальный состав частных предпринимателей в городах БССР (середина 1920-х гг.) // Научные труды БГЭУ. – 2017. − С.625-635; История Беларуси: в контексте мировых цивилизаций: пособие для студентов-заочников / В.И.Голубович [и др.]; под ред. Н.И. Полетаевой, А.М. Сасима. – Минск: Экоперспектива, 2017.– 132 с. (в соавторстве); Экономическая история: зарубежные страны и Беларусь: учебное пособие для студентов / Повалихина Т.И., Полетаева Н.И., Черкасов Д.Н. и др.; под ред. Т.И. Повалихиной. 2-е изд., перераб. – Минск: Экоперспектива, 2018.– 202 с. (в соавторстве) и др.
Літаратура Полетаева Наталья Ивановна // Корзенко, Г.В. Историки Беларуси в начале XXI столетия : биобиблиографический справочник / Г.В. Корзенко. — Мн. : Белорусская наука, 2007. — С. 301.
Спасылкі Палятаева Наталля Іванаўна Персанальная старонка гісторыка на сайце БДЭУ Палятаева Наталля Іванаўна Артыкулы гісторыка на сайце БДЭУ Кафедра эканамічнай гісторыі Старонка на сайце БДЭУ
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі БДЭУ Катэгорыя:Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ