Анатоль Мікалаевіч Крэйдзіч (нар. 27 чэрвеня 1965, в. Заверша, Драгічынскі раён) — журналіст, празаік, паэт.

Біяграфія Да 1978 года жыў у Завершы, вучыўся ў Завершскай васьмігадовай школе. Заканчваў вучобу ў Рудску Іванаўскага раёна. Затым навучаўся ў Ржэўскім сельгастэхнікуме Цвярской вобласці на агранамічным факультэце, які скончыў у 1984 годзе.

З 1984 па 1986 гады служыў у войску ў гарадах Люберцы і Падольск Маскоўскай вобласці. Быў мастаком-афарміцелем. У 1986 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт журналістыкі. У тым жа 1986 годзе ўладкаваўся на працу ў калгас «Светлы шлях» (в. Рудск) інструктарам па спорце і быў абраны сакратаром камітэта камсамола.

У 1987 годзе прыняты на працу карэктарам іванаўскай райгазеты «Чырвоная звязда». Хутка быў пераведзены на пасаду карэспандэнта газеты. Затым — загадчык аддзела, рэдактар раённага радыё, зноў загадчык аддзела газеты.

Адначасова публікаваў свае творы — паэзію і прозу ў рэспубліканскай маладзёжнай газеце «Чырвоная змена», літаратурных часопісах. У 1994 годзе ўбачыў свет у бібліятэчцы часопіса «Маладосць» празаічны зборнік «Права на ўсмешку».

У першай палове 1990-х працу ў райгазеце сумяшчаў з працаю ў часопісе маладых літаратараў «Першацвет», у якім курыраваў Брэсцкую, Гомельскую і Гродзенскую вобласці, пасля быў пераведзены ў газету «Народная воля» на пасаду ўласнага карэспандэнта па Брэсцкай вобласці. У 1991 годзе заснаваў і некаторы час рэдагаваў газету «Іванаўскі гандлёвы веснік».

У 1992 — атрымаў дыплом журналіста ў БДУ. З 1996 — уласны карэспандэнт рэспубліканскай маладзёжнай газеты «Чырвоная змена» па Брэсцкай вобласці і аглядальнік брэсцкай абласной газеты «Заря». У 2003 годзе некаторы час папрацаваў намеснікам галоўнага рэдактара абласной газеты «Народная трыбуна» і зноў вярнуўся на ранейшае месца ў «Зарю».Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі: Біяграфічны даведнік Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. — Брэст: «Альтэрнатыва», 2018.

У студзені 2006 года абраны старшынёй Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

З 18 мая 2006 года — рэдактар газеты «Заря над Бугом» Брэсцкага раёна.

З 1 лютага 2007 года — вызвалены старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Гэтую працу сумяшчае з працай літкансультанта, вядучага літстаронкі «Зараніца» і аднайменнага літаб’яднання абласной газеты «Заря».

З 2008 па 2016 — галоўны рэдактар газеты «Чырвоная звязда» (цяпер «Янаўскі край») Іванаўскага раёна і па сумяшчальніцтве — старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

З 2016 — намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі.

З 7 верасня 2017 года прызначаны рэдактарам ДУ «Рэдакцыя ганцавіцкай раённай газеты „Савецкае Палессе“».

Заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў.

Творчасць

Кнігі «Права на ўсмешку» (Мінск, «Бібліятэчка часопіса „Маладосць“», 1994). «Палескі Напалеон» (Мінск, «Мастацкая літаратура», 2001). «Параненыя мары» (Брэст, «Брэсцкая друкарня», 2002). «Анатоль Клімец. Жыццё і лёс»: дакументальная кніга (Мінск, «Мастацкая літаратура», 20*05). «Міхаіл Клімец. Кола лёсу» (Кіеў, «Барановский В. С.», 2007). «Міхаіл Клімец. Кола лёсу» (Брэст, «Альтернатива», 2008). «Роднае, шчымлівае» (Мінск, «Літаратура і мастацтва», серыя «ЛіМаўскі фальварак», 2012). «Зборнік прозы»: у суаўтарстве (Мінск, «Беларусь», 2012). «Хуліган»: проза (Мінск, «Чатыры чвэрці», 2017). Творы друкаваліся амаль у сотні літаратурных зборнікаў, у тым ліку выдадзеных у РФ, Польшчы, Украіне ў перакладах на рускую, польскую, украінскую мовы.

Публіцыстыка Публікаваўся з публіцыстыкай у часопісах «Маладосць», «Першацвет», «Беларуская думка», «Нёман», «Братина», «Белая вежа», газетах «ЛіМ», «Заря», «Чырвоная змена», «Народная трыбуна», «Брестский курьер», «Чырвоная звязда» і шматлікіх іншых раённых, гарадскіх, аб’яднаных газетах.

Аўтар прадмоў: «В добрый путь, „Берёзовая роща“»: да зборніка вершаў «Берёзовая роща» П. Хоміч (Брэст, «Альтернатива», 2005). «Красотой земною очарованный»: да зборніка вершаў розных гадоў «Вы…» Уладзімір Чэрнік (Брэст, «Альтернатива», 2007). «Шчаслівая? Пакутніца? Паэтка!»: да кнігі «Вышыванка» Святланы Локтыш (Брэст, «Альтернатива», 2008). «Паміж Зямлёю і Словам»: да кнігі «Новы дзень» Георгія Тамашэвіча (Брэст, «Брэсцкая друкарня», 2009). «„Лица“ Александра Юдицкого»: да кнігі «Лица. Судьба семьи в судьбе страны» А. Юдзіцкага (Брэст, «Альтернатива», 2011). «Слово об авторе. Кто есть кто?»: пасляслоўе да кнігі «Записки прокурора — седого полковника юстиции» Анатоля Дзенісейкі (Брэст, «Альтернатива», 2015). «…Як чысты гром свабоды»: да зборніка вершаў «Дарога ў восень» Галіны Бабарыка (Брэст, «Альтернатива», 2016). «Усё вакол — літаратура»: да кнігі «Яблычны спас» Анатоля Галушкі (Брэст, «Альтернатива», 2016),

Таксама аўтар да літаратурных зборнікаў «Созвучье слов живых» (Брэст, «Альтернатива», 2006—2007), «Адкрыццё» (штогадовы зборнік лепшых работ удзельнікаў літаратурных конкурсаў для дзяцей і юнацтва, укладальнікам і рэдактарам якога з’яўляецца (Брэст, «Альтернатива», 2008—2016), ды некалькі дзясяткаў прадмоў да іншых кніг, у асноўным берасцейскіх аўтараў.

Прызнанне

Лаўрэат прэміі часопіса «Маладосць» (1992). Лаўрэат прэміі БСМ у галіне журналістыкі і літаратуры (1995). Лаўрэат прэміі часопіса Адміністрацыі Прэзідэнта «Беларуская думка» (2005). Узнагароджаны Ганаровай граматай рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва» «За вялікую працу па прапагандзе творчасці пісьменнікаў Брэстчыны і за плённую дзейнасць у беларускай літаратуры і мастацтве» (2008). Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў «Залатое пяро» (2009). Узнагароджаны Ганаровай граматай Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў «За значны ўклад у развіццё і прапаганду творчасці пісьменнікаў Беларусі, ініцыятыву і высокія творчыя дасягненні ў журналістыцы» (2011). Лаўрэат прэміі імя У. Калесніка Брэсцкага аблвыканкама ў намінацыі «Проза» (2012). Удастоены Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за плённую творчую дзейнасць і значны ўклад у развіццё беларускай літаратуры (2012) і медаля Саюза пісьменнікаў Беларусі «За вялікі ўклад у літаратуру» (2013). «Чалавек года-2014» Брэсцкай вобласці.

Крыніцы

Літаратура Кніга «Памяць»: гісторыка-дакументальная хроніка Іванаўскага раёна (Мінск, «БЕЛТА», 2000). «Літаратурная карта Берасцейшчыны»: навукова-папулярнае выданне (Брэст, «Брэсцкая друкарня», 2008). З’яўляецца ўкладальнікам і рэдактарам гэтага выдання. «Возвращение к себе, или Реалии прозы Анатолия Крейдича»: В. Гришковец в своей книге «Белые мосты» (Пинск, «Пинская региональная типография», 2004) и в газете «Белорусская нива». «„Залатое пяро“ рэдактару газеты»: Ірына Саломка, «Чырвоная звязда» (22.12.2009). «Атлантыда Анатоля Крэйдзіча»: В. Локун на кнігу «Роднае, шчымлівае», часопіс «Маладосць» (№ 2, 2013). «Застацца сабой»: Алесь Марціновіч на кнігу «Хуліган», газеты «ЛіМ» (№ 23, 09.06.2017) і «Заря» (№ 98, 31.08.2017) ды інш.

Спасылкі

https://media-polesye.by/news/anatol-kreydzich-z-vyoski-mozhna-paehac-u-stalicu-vyoska-z-cyabe-ne-vyedze-nikoli-44356

http://knihi.com/Anatol_Krejdzic/Baravy_miod.html http://dziejaslou.by/old/www.dziejaslou.by/inter/dzeja/dzeja.nsf/htmlpage/Krejd302ec.html http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=28338 http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=21399

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Драгічынскім раёне Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі