thumb|250px|Кампаставаная глеба Кампо́ст (ад «злучэнне») — арганічнае ўгнаенне, атрыманае ў працэсе біядэградацыі рэчываў расліннага або жывёльнага паходжання.
Кампост выкарыстоўваюць для паляпшэння структуры глебы і мульчавання. У нашы дні вытворчасць кампоста набывае асаблівую важнасць у сувязі з папулярызацыяй арганічнай сельскай гаспадаркі і праблемамі ўтылізацыі адыходаў чалавечай дзейнасці.
Гісторыя Ужо прадстаўнікі ранніх земляробчых культур ведалі, што землі, багатыя на дэградаваныя арганічныя рэчывы, маюць высокую ўрадлівасць. Так, неалітычныя земляробы Шатландыі стваралі палеткі на месцах старых сметнікаў, куды з часоў мезаліту выкідвалі пабытовыя адыходыMidden cultivation in prehistoric Britain: arable crops in gardens. Індзейцы Амазоніі штучна стваралі так званую «тэра прэта», дзе рэгулявалі баланс паміж кампанентамі, што ўтрымоўвалі азот і вуглярод. Ранейшы вядомы запіс аб вытворчасці кампоста быў пакінуты ў перыяд Акада каля 2300 г. да н. э. У эпоху Асветніцтва эксперыментамі з кампаставаннем займаўся Джордж ВашынгтонHistorical Development of Composting Technology.
Навуковае вывучэнне кампаставання пачалося толькі ў XX ст. Адным з першых вучоных, які пачаў даследаванні ў гэтай сферы, быў брытанскі батанік, прыхільнік арганічнай сельскай гаспадаркі Альберт Ховард. Ён лічыў, што хваробы раслін і жывёл паходзяць ад нездаровых глеб. Падчас працы ў Індыі ў 1924—1931 гг. А. Ховард распрацаваў індаўрскі метад кампаставання ў капцахDavid R. Hershey, Sir Albert Howard and the Indore Process. Адначасова ў Італіі і Нідэрландах пачаліся распрацоўкі механізаваных метадаў вытворчасці кампоста. У другой палове 1920-х гг. навуковыя публікацыі пра кампаставанне таксама з’явіліся ў БССР і Заходняй Беларусі. У пазнейшы час выкарыстанне кампоста стала важным элементам развіцця буйной і дробнай сельскай гаспадаркі.
Вытворчасць кампоста 250px|thumb|Кампостная скрыня Вытворчасць кампоста заснавана на працэсах, падобных тым, што адбываюцца ў глебе, калі мае месца біялагічная дэградацыя рэчываў расліннага або жывёльнага паходжання пад уздзеяннем мікраарганізмаў, грыбоў і некаторых жывёл накшталт земляных чарвякоў. Аднак пры штучным кампаставанні працэсы дэградацыі і ператварэння ў перагной ідуць больш імкліва, чым у прыродзе. Гэта эфектыўна забяспечваецца пры вільготнасці кампанентаў 60 — 80 %, пры аптымальных суадносінах вугляроду і азоту 20-30:1Экологическая биотехнология : учеб. пособие для студентов специальности «Биоэкология» — С. 129. Багатыя азотам кампаненты (гной, трава, зялёнае лісце і г. д.) хутка раскладаюцца і вылучаюць цяпло. Багатыя вугляродам кампаненты (пілавінне, салома, папера, сухія галінкі і лісце, торф) раскладаюцца павольней, забяспечваюць рыхласць і ўтрымліваюць вільгацьВ. Суханов, Компост. Акрамя таго, у кампост кладуць нейтральныя карысныя кампанентыі і біялагічныя актыватары, як натуральнага паходжання (гной, глеба, дрожджы і г. д.), так і спецыяльныя прэпараты.
Для вытворчасці кампоста выкарыстоўваюць яміны, капцы, скрыні, кантэйнеры, непразрыстыя пластыкавыя пакетыCompost Bins: What They Are Used for, How They WorkCOMPOSTING IN A BAG What Is Trench Composting: Learn About Creating Compost In A Pit і інш. Існуюць розныя спосабы кладкі кампанентаў: зборныя, папластовыя, раздробненыя. Яны павінны забяспечыць вытворчасць найбольш адпаведнай колькасцю вільгаці, кісларода, цяпла, аптымальнымі суадносінамі шчолачаў і кіслот. Для атрымання кампоста шырока практыкуюцца такія метады, якУчебное пособие по органическому сельскому хозяйству. — С. 59: Бесперапыннае падсілкоўванне (сталае ўнясенне новых кампанентаў) Перыядычнае падсілкоўванне (усе кампаненты кампастуюцца разам) Вермікампаставанне з дапамогай чарвякоў, якія паскараюць раскладанне кампанентаў і насычаюць арганічныя матэрыялы кіслародам дзякуючы сваёй сістэме стрававання.
Кампаставанне ўключае 3 асноўныя стадыі без выразнага моманту пераходу адной стадыі ў іншуюУчебное пособие по органическому сельскому хозяйству. — С. 57 — 58: Стадыя падвышэння тэмпературы Стадыя астывання Стадыя паспявання
На першай стадыі тэмпература раскладаемых кампанентаў дасягае 60 °C — 70 °C. Пры гэтым адбываецца дэградацыя большасці пакладзеных у кампост кампанентаў дзякуючы аэробным бактэрыям. Яны патрабуюць вялікай колькасці кіслароду. Яго недахоп адмоўна ўплывае на хуткасць дэградацыі і назапашванне карысных рэчываў. З падвышэннем тэмпературы падвышаецца ўзровень pH. На другой стадыі тэмпература трымаецца каля 25 °C — 45 °C. З паніжэннем тэмпературы паніжаецца ўзровень pH, актывізуюцца грыбы. На стадыі паспявання адбываецца мінералізацыя пажыўных рэчываў, назапашванне перагнойных кіслот і антыбіётыкаў, кампост засяляюць чарвякі, аб’ём кампоста складае толькі палову ад першапачатковага.
Выкарыстанне кампоста
Сельская гаспадарка thumb|250px|Кампост на градах з гарбузамі
Кампост — надзвычай эфектыўнае арганічнае ўгнаенне, паколькі ў працэсе вытворчасці дазваляе ўкладаць кампаненты для стварэння элементаў, якіх не хапае для ўрадлівасці мясцовым глебам. У адрозненні ад большасці іншых угнаенняў кампост не раствараецца і не распадаецца пасля ўнясення, паступова ўзбагачае глебу, робіць яе друзлай, пранікальнай для паветра, утрымлівае вільгаць. Кампост можа ўносіцца пад усе віды раслін у любой колькасціКомпост: превращение отходов в доходы, ён не выклікае эфекта «перакормлівання».
Кампост у якасці мульчы дае ўсе перавагі, характэрныя для мульчавання, разам з гэтым у працэсе паліву стала ўзбагачае глебу азотам і вугляродамCan Compost Be Used As Mulch: Information On Using Compost As Garden Mulch.
У 1962 г. у Германіі быў вынайдзены метад вырошчвання раслін на «гарачых градах» ()Hugelkultur: What is it, and should it be used in home gardens? , калі кампост, што ўтрымоўвае вялікую колькасць драўніны і іншых вугляродзістых кампанентаў, на стадыі падвышэння тэмпературы памяшчаецца пад слой глебы.
Кампост выкарыстоўваецца для сілкавання лічынак мухі Hermetia illucensBlack soldier fly (BSF) larvae make good animal feed and compost , якую вырошчваюць на корм рыбам, паўзунам, птушкам, свінням і іншым жывёлам.
Кампостны туалет Тэхналогіі кампаставання ўжываюцца ў санітарна-гігіенічных мэтах. Кампостным завецца сухі туалет з аддзяленнем асобна для ўрыны і фекаліяўКомпостный туалет и выгребная яма. Разбираемся, какой сельский туалет экологичнее. Малая вільгаць фекалій забяспечвае адсутнасць непрыемных пахаў і развіцця небяспечных мікраарганізмаў. Замест вады для смыву фекаліі перасыпаюцца пілавіннем, драўняным попелам ці грунтам для далейшага пераўтварэння ў кампост. Асобна сабраная ўрына вытрымліваецца на працягу паўгода, а потым выкарыстоўваецца як каштоўнае ўгнаенне.
Ачышчэнне навакольнага асяроддзя Арганічныя рэчывы, пераважна рэшткі харчу і фекаліі, складаюць вялікую долю адыходаў чалавечай жыццядзейнасці. Згодна даследчыкам з Мічыганскага ўніверсітэта, у ЗША толькі харчовыя адыходы складаюць 15,1 % цвёрдых побытавых адыходаўCities should offer compost services to reduce the impact of America’s waste problem. У масавых сметніках ствараюцца ўмовы для развіцця анаэробных арганізмаў, якія падаўжаюць хуткасць раскладання і вылучаюць метан.
Для вырашэння праблемы забруджвання навакольнага асяроддзя смеццем прапануюцца скарачэнне адыходаў, іх паўторнае выкарыстанне і перапрацоўка. Кампаставанне арганічнага смецця можа вырашыць усе гэтыя задачы і забяспечыць каштоўным угнаеннемComposting as a Waste Management Technique. Пры складаным кампаставанні магчыма перапрацоўка смецця разам з фекальным глеем і асадкамі сцёкавых водГл.: Compendium of Sanitation Systems and Technologies 2nd Edition. У розных краінах праблема вырашаецца або на індывідуальным узроўні, калі прапануецца хатняе кампаставанне арганічнага смецця, або ў прамысловых маштабах. Так, у Італіі ў 2018 г. кампаставалася каля 20 % адыходаў«За вывоз мусора мы платим 300—400 евро каждые 6 месяцев» . У краінах ЕС атрыманы такім чынам кампост сертыфікуецца, зыходная сыравіна вызначае магчымасць яго далейшага ўжыванняКак делается компост и кому он нужен?.
Зноскі
Літаратура Аб прыгатаўленьні кампосту. // Саха. Беларускі месячнік сельскай гаспадаркі і коопэрацыі. № 4. 1931. — С. 90 — 91 Апанасенка І. П. Ваш прысядзібны ўчастак — Мн.: Полымя, 1993. ISBN 5-345-00651-2 Босак, В. Н. Органические удобрения / В. Н. Босак. — Пинск : ПолесГУ, 2009 Лайкоў, М. Як выкарыстаць водкіды гаспадаркі на ўгнаенне глебы / М. Лайкоў. — Мн.: Беларус. дзярж. выд-ва, 1929 Ручай, Н. Экологическая биотехнология : учеб. пособие для студентов специальности «Биоэкология» / Н. С. Ручай, Р. М. Маркевич. — Мн.: БГТУ, 2006 ISBN 985-434-657-9 Учебное пособие по органическому сельскому хозяйству. / Ред. Надья Сиалабба. — Будапешт: Продовольственная и сельскохозяйственная организация объединенных наций, 2017 ISBN 978-92-5-409968-8
Спасылкі
Гісторыя экалагічнай сельскай гаспадаркі «Усё, што мы нясем у дом, становіцца смеццем» «Ніколі не купляйце пакеты»: Я жыву без смецця У цэнтры Мінску заснаваны агародзік, які хочуць ператварыць у месца культурнага развіцця беларусаў
Катэгорыя:Арганічныя ўгнаенні Катэгорыя:Перапрацоўка адходаў Катэгорыя:Глебы Катэгорыя:Санітарыя