2020 — высакосны год, пачаўся ў сераду.

Падзеі

Студзень

3 студзеня: Нанесены авіяўдар ВПС ЗША па міжнародным аэрапорце Багдада. 5 студзеня: Луіс Пара заняў пасаду спікера парламента Венесуэлы. 7 студзеня: Себасцьян Курц паўторна заняў пасаду Федэральнага канцлера Аўстрыі. 8 студзеня: У рамках аперацыі «Пакутнік Сулеймані» КВІР Ірана здзейсніў ракетныя атакі амерыканскіх баз на тэрыторыі Ірака. У катастрофе Boeing 737 пад Тэгеранам загінулі 176 чалавек. У Пекіне адкрыты помнік Янку Купалу працы скульптара У Вэйшаня. 9 студзеня: У Лазане адбылася цырымонія адкрыцця III Зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульняўLausanne 2020 kicks off with unforgettable Opening Ceremony!. 11 студзеня: У сувязі са смерцю султана Кабуса новым манархам Амана абвешчаны яго стрыечны брат Хайтэм бен Тарык Аль Саід. 15 студзеня: Урад Расіі на чале з Дзмітрыем Мядзведзевым падаў у адстаўку. 19 студзеня: Міжнародная канферэнцыя для мірнага ўрэгулявання лівійскага канфлікту склікана ў Берліне. 20 студзеня: Прызначаныя новыя міністр абароны, начальнік Генштаба і дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі. 22 студзеня: Прэзідэнтам Грэчаскай Рэспублікі, упершыню прызначана жанчына Катэрына Сакеларапулу. 28 студзеня: Апублікаваны План ЗША па блізкаўсходнім урэгуляванні. 31 студзеня: Вялікабрытанія афіцыйна і канчаткова выйшла з Еўрапейскага Саюза.

Люты

2 лютага: Серб Новак Джокавіч у восьмы раз выйграў Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па тэнісе. 5 лютага: Здарылася катастрофа Boeing 737 у Стамбуле. 6 лютага: Завяршыўся працэс імпічмэнту прэзідэнта ЗША Дональда Трампа: ён быў апраўданы па ўсіх абвінавачваннях падчас галасавання ў Кангрэсе ЗША. 8 лютага: Падчас стральбы ў Накханратчасіме (Тайланд) загінулі 26 чалавек. Партыя Шын Фейн перамагла на парламенцкіх выбарах у Ірландыі. 9 лютага: у Лос-Анджэлесе ўручылі кінапрэмію «Оскар». Упершыню галоўную ўзнагароду атрымаў неангламоўны фільм — паўднёвакарэйская стужка «Паразіты» рэжысёра Пон Джун Хо.  18 лютага: Пераможцам прэзідэнцкіх выбараў, якія адбыліся ў Афганістане ў канцы верасня 2019 года, афіцыйна аб’яўлены Ашраф Гані. 19 лютага: У нямецкім горадзе Ганау ў двух кальянных кафэ былі расстраляныя 9 чалавек. 22 лютага: «Мова Фэст» у Мінску прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы. 23 лютага: На чэмпіянаце свету па біятлоне ў Антхольцы (Італія) нарвежка Мартэ Олсбю-Ройселан стала 5-разовай чэмпіёнкай. 25 лютага: Смітсанаўскі інстытут (ЗША) перадаў звыш двух мільёнаў выяў прадметаў з музейных калекцый у грамадскі набытак. 29 лютага: ЗША і афганскі рух «Талібан» у Досе (Катар) падпісалі мірнае пагадненне, якое прадугледжвала вывад замежных войскаў з Афганістана і заключэнне перамір’я. Грамадскі транспарт у Люксембургу стаў бясплатным.

Сакавік 1 сакавіка: Турцыя афіцыйна абвясціла пра пачатак аперацыі «Вясновы шчыт» на тэрыторыі Сірыі. 4 красавіка: Вярхоўная Рада Украіны адправіла ў адстаўку прэм’ер-міністра Аляксея Ганчарука і яго ўрад. 9 сакавіка: У Нідэрландах пачаўся суд па справе аб катастрофе Boeing-777 Малайзійскіх авіяліній у 2014 годзе. 11 сакавіка: Амерыканскага кінапрадзюсара Харві Вайнштэйна прысудзілі да 23 гадоў турмы па абвінавачванні ў сексуальным гвалце. 13 сакавіка: Завяршыўся Першы Рэспубліканскі краязнаўчы форум Беларусі, арганізатарамі якога выступілі Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь і Беларускі фонд культуры. 24 сакавіка: Летнія Алімпійскія гульні 2020 у Токіа былі перанесены на 2021 год. 25 сакавіка: Беларускі пісьменнік з Польшчы Міхал Андрасюк абвешчаны лаўрэатам літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес». 27 сакавіка: Паўночная Македонія ўступіла ў НАТА.

Красавік 4 красавіка: У Чарнобыльскай зоне адчужэння пачаліся буйныя лясныя пажары. 7 красавіка: Ад палу сухой травы згарэла большая частка вёскі Нарчы (Шчучынскі раён). 18 красавіка: У Новай Шатландыі пачаўся шэраг забойстваў і нападаў, падчас якіх загінулі па меншай меры 23 чалавекі. 24 красавіка: Вярхоўны суд Саудаўскай Аравіі прыняў рашэнне адмяніць пакаранне бізунамі, якое прадугледжвала заканадаўства. 26 красавіка: Затушаны лясныя пажары ў Бебжанскім нацыянальным парку (Польшча), што трывалі амаль тыдзень. 27 красавіка: На фоне двоеўладдзя і грамадзянскай вайны фельдмаршал Халіфа Хафтар абвясціў аб пераходзе ўлады ў Лівіі ад Палаты прадстаўнікоў да арміі. 29 красавіка: Набліжэнне астэроіда (52768) 1998 OR2 да Зямлі.

Май

2 мая: Указам Прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева спынены паўнамоцтвы спікера Сената Дарыгі Назарбаевай. 3 мая: Супрацоўнікі амерыканскай прыватнай ваеннай кампаніі ажыцявілі няўдалую спробу захопа ўлады ў Венесуэле. 5 мая: Сутычка на мяжы справакавала інда-кітайскі памежны канфлікт. 7 мая: Былы прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі стаў кіраўніком Выканаўчага камітэта рэформ ва Украіне. 15 мая: Славенія стала першай краінай у Еўропе, якая аб’явіла аб афіцыйным спыненні эпідэміі COVID-19 на сваёй тэрыторыі. 16 мая: У Францыі арыштаваны Фелісьен Кабуга, адзін з галоўных абвінавачаных у датычнасці да генацыду ў Руандзе. 22 мая: 97 чалавек загінулі ў авіяцыйнай катастрофе самалёта Airbus A320 пад Карачы (Пакістан). 24 мая: Фінальны матч за Кубак Беларусі па футболе 2019/2020 адбыўся ў Мінску на стадыёне «Дынама». ФК БАТЭ атрымаў перамогу над Дынама-Брэст. 25 мая: Забойства паліцэйскім афраамерыканца ў штаце Мінесота справакавала масавыя пагромы і беспарадкі. 29 мая: Уцечка дызельнага паліва ў Нарыльску прывяла да забруджвання наваколля. 30 мая: Кампанія SpaceX у супрацоўніцтве з NASA адправіла на Міжнародную касмічную станцыю двух амерыканскіх астранаўтаў.

Чэрвень

4 чэрвеня: Прэм’ер-міністрам Беларусі прызначаны Раман Галоўчанка, напярэдадні ўрад на чале з Сяргеем Румасам адпраўлены ў адстаўку. 8 чэрвеня: пратэстоўцы амерыканскага Сіэтла захапілі частку горада і абвясцілі аб стварэнні аўтаномнай зоны. 12 чэрвеня: У Атланце (ЗША) пры аказанні супраціву паліцыі забіты Рэйшард Брукс. 15 чэрвеня: Праўленнем Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь без ведама акцыянераў прызначана новае кіраўніцтва «Белгазпрамбанка» на чале з Надзеяй Ермаковай. 20 чэрвеня: У в. Боркі (Кіраўскі раён) адкрыты мемарыяльны комплекс памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці. 21 чэрвеня: Кольцападобнае сонечнае зацьменне назіралася ў Афрыцы, Паўднёвай і Усходняй Азіі. 23 чэрвеня: Былога прэзідэнта Кыргызстана Алмазбека Атамбаева прысудзілі да 11 гадоў і 2 месяцаў пазбаўлення волі за карупцыю. 24 чэрвеня: Здарыўся крызіс у сістэме водазабеспячэння Мінска. 25 чэрвеня: Пачалося агульнарасійскае галасаванне па папраўках да Канстытуцыі Расіі. 30 чэрвеня: Пад Ржэвам урачыста адкрыты мемарыял Савецкаму салдату.

Ліпень

3 ліпеня: Камета C/2020 F3 (NEOWISE) прайшла свой перыгелій, яна была адным з самых яркіх аб’ектаў на небасхіле ў Паўночным паўшар’і Зямлі ў ліпені 2020 года. Жан Кастэкс прызначаны новым прэм’ер-міністрам Францыі. 12 ліпеня: Другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы: дзеючы лідар дзяржавы Анджэй Дуда перамог. На мяжы Арменіі і Азербайджана адбылося ўзброенае сутыкненне. 15 ліпеня: У выніку кібератакі былі ўзламаныя шэраг топ-акаўнтаў на Twitter. 19 ліпеня: ААЭ адправілі свой міжпланетны зонд «Аль-Амаль» да Марса. У Сірыі прайшлі парламенцкія выбары. 21 ліпеня: тэрарыст здзейсніў захоп закладнікаў у Луцку. 23 ліпеня: Кітайская аўтаматычная міжпланетная станцыя «Цяньвэнь-1» запушчана да Марса. 27 ліпеня: Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь прысудзіў былога кіраўніка Службы бяспекі Прэзідэнта Андрэя Уцюрына да 12 гадоў пазбаўлення волі за хабар.

Жнівень

2 жніўня: Будынак Дома губернатара ў Мінску адкрыўся пасля рэстаўрацыі. Махамед Ірфаан Алі заступіў на пасаду прэзідэнта Гаяны. 4 жніўня: Два моцныя выбухі адбыліся ў порце Бейрута (Ліван). 7 жніўня: Крушэнне самалёта Boeing 737-8NG авіакампаніі Air India пры пасадцы ў індыйскім горадзе Кажыкодэ. Загінулі 20 чалавек. 8 жніўня: Раскалоўся апошні некрануты канадскі шэльфавы ледавік Мілн, страціўшы 43 % свайго аб’ёму (каля 80 км²). 9 жніўня: У Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары, пасля абвяшчэння перамогі на іх Аляксандра Лукашэнкі пачынаюцца масавыя пратэсты. 16 жніўня: Самы масавы пратэст у гісторыі Беларусі «Марш за свабоду» на якім было каля 300 000 чалавек. Роні О’Саліван стаў шасціразовым чэмпіёнам свету па снукеры. 18 жніўня: Створана Каардынацыйная рада для арганізацыі працэсу пераадолення палітычнага крызісу ў Беларусі. 19 жніўня: На фоне пратэстаў і ўзброенага паўстання прэзідэнт Малі Ібрагім Бубакар Кейта сышоў у адстаўку. 20 жніўня: Аляксея Навальнага, расійскага апазіцыйнага лідара, шпіталізавалі з атручваннем у Омскую бальніцу. 28 жніўня: Сіндза Абэ, прэм’ер-міністр Японіі, абвясціў пра адстаўку з прычыны кепскага здароўя. 29 жніўня: У Мінску адбыўся «Жаночы марш свабоды». 31 жніўня: На пасаду прэм’ер-міністра Лівана прызначаны Мустафа Адзіб. У сталіцы ААЭ Абу-Дабі адбыўся выбух у кавярні, загінулі 2 чалавекі. Краіны Балтыі ўвялі санкцыі супраць прадстаўнікоў беларускіх уладаў, у тым ліку Аляксандра Лукашэнкі.

Верасень

3 верасня: У Судане адбылася найбуйнейшая паводка ў гісторыі краіны. 4 верасня: Святлана Ціханоўская выступіла перад Саветам Бяспекі ААН. Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч наведаў ЗША, дзе пры пасярэдніцтве Дональда Трампа заключыў пагадненне аб эканамічным супрацоўніцтве з Рэспублікай Косава. 6 верасня: «Цмокі-Мінск» сталі чэмпіёнамі Беларусі па баскетболе ў дванаццаты раз. 7 верасня: Зняволена член Каардынацыйнай рады Марыя Калеснікава, наступнай раніцай яе няўдала спрабавалі вывезці з Беларусі. 13 верасня: Адзіны дзень галасавання ў Расіі. 15 верасня: Былі заключаны ізраільска-эмірацкі і бахрэйнска-ізраільскі мірныя дагаворы. Адбываюцца пажары у ЗША. 16 верасня: У сувязі з адстаўкай Сіндза Абэ пост прэм’ер-міністра Японіі заняў Ёсіхідэ Суга. 21 верасня: Прызначаны новыя рэктары Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі, БДМУ, ГДМУ, ГрДМУ. 23 верасня: Інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі адзначыла пачатак яго новага тэрміну на пасадзе кіраўніка краіны. 25 верасня: Крушэнне самалёта Ан-26 ВПС Украіны пад горадам Чугуівам, загінула 26 чалавек. 26 верасня: Прэм’ер-міністр Лівана Мустафа Адзіб сышоў у адстаўку. 27 верасня: Пачаліся ўзброеныя сутыкненні ў Нагорным Карабаху. 30 верасня: Ва Украіне была забітая Санвер Нікаэло, супрацоўніца пасольства ЗША ў Кіеве. Паміж Трампам і Байдэнам прайшлі перадвыбарчыя дэбаты.

Кастрычнік

1 кастрычніка: Самы папулярны беларускі партал навінаў TUT.BY быў пазбаўлены акрэдытацыі. ЕС пачынае судовы працэс супраць Вялікабрытаніі, абвінавачваючы яе ў парушэнні міжнароднага права шляхам адмены раздзелаў пагаднення аб выхадзе з Brexit. 2 кастрычніка: У Ніжнім Ноўгарадзе журналістка Ірына Славіна падпаліла сябе каля будынка МУС РФ. 3 кастрычніка: У Германіі 30-годдзе ўз’яднання. 4 кастрычніка: Рэферэндум аб незалежнасці Новай Каледоніі. У Кыргызстане прайшлі парламенцкія выбары. 6 кастрычніка: У Кыргызстане ЦВК адмяніў вынікі парламенцкіх выбараў пасля масавых пратэстаў. 10 кастрычніка: Арменія і Азербайджан ўзгаднілі спыненне канфлікту ў Нагорным Карабаху. 11 кастрычніка: Іспанец Рафаэль Надаль выйграў 13-ы тытул адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе. Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон, які кіруе краінай з 1992 года, пераабраны на пяты тэрмін. «Лос-Анджэлес Лэйкерс» сталі чэмпіёнамі НБА ў сезоне 2019—2020. У фінале яны перамаглі «Маямі Хіт». 13 кастрычніка: У ходзе прэзентацыі кампанія Apple прадставіла смартфоны серыі iPhone 12 15 кастрычніка: Прэзідэнт Кыргызстана Сааранбай Жээнбекаў абвясціў аб адстаўцы. Галоўны прыз літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца атрымаў Сяргей Дубавец за кнігу «Тантамарэскі». 18 кастрычніка: На прэзідэнцкіх выбарах у Балівіі перамагае Луіс Арсе, які атрымаў 52,4 % галасоў. Скончаны тэрмін дзеяння зброевае эмбарга ААН на пастаўку ўзбраенняў ІрануМИД Ирана сообщил о снятии оружейного эмбарго со страны. 20 кастрычніка: Суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў інфармацыйны канал NEXTA-Live і лагатып NEXTA экстрэмісцкімі матэрыяламі.