Эдуард Міхайлавіч Арцёмчык (, г. Цюмень, РСФСР — ) — беларускі і расійскі інжынер-праектыроўшчык па транспарце.
Біяграфія Скончыў у 1958 годзе Уральскі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Гарадское будаўніцтва і гаспадарка». У 1958—1963 гадах інжынер у майстэрні генплана інстытута «Свярдлоўскгарпраект», кіраўнік групы інжынераў па распрацоўцы раздзелаў транспарту ў планіровачных праектах гарадоў у інстытутах «Мінскпраект» (1963—1965), «Белдзяржпраект» (1965—1970), «БелНДІПгорадабудаўніцтва» (1970—1973), «Мінскпраект» (1973—1993). Член Саюза архітэктараў Беларусі з 1967.
Жыў у Мінску па адрасе вул. Васняцова, 2.
Творчасць Удзельнічаў у распрацоўцы генпланаў г. Свярдлоўска (1963), г. Мінска (1965—1982), г. Салігорска (1969), ТЭА генпланаў г. Гродна і г. Мінска (1971), транспартнага абыходу г. Дзяржынска, ПДП цэнтра г. Мінска, праекта планіроўкі прыгараднай зоны г. Мінска; транспартнага абслугоўвання раёна Сухарава ў г. Мінску.
Сям’я Муж архітэктара Рымы Леанідаўны Арцёмчык (нар. 1934).
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Транспартныя інжынеры Беларусі Катэгорыя:Транспартныя інжынеры XX стагоддзя Катэгорыя:Члены Беларускага саюза архітэктараў Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя