«Раскіданае гняздо» — спектакль, пастаўлены рэжысёрам Аляксандрам Гарцуевым ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі па аднайменнай п’есе Янкі Купалы да 100-годдзя напісання п’есы. Прэм’ера адбылася 6 красавіка 2013 года. Спектакль стаў другой творчай спробай увасаблення Аляксандрам Гарцуевым драматычнай задумы Янкі Купалы: першай была пастаноўка «Раскіданага гнязда» ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры.
Акцёры Ігар Сігаў, Валянцін Салаўёў — Лявон Людміла Сідаркевіч, Алена Баярава — Марыля Максім Брагінец, А.Новік — Сымон Вольга Скварцова, Наталля Халадовіч — Зоська Ілля Ясінскі, А.Курэнь — Данілка Сяргей Шымко, Максім Паніматчанка — Старац Дзмітрый Давідовіч, Дзяніс Варанцоў — Незнаёмы Дзяніс Паршын, Аляксандр Марчанка — Паніч Мікалай Стонька, Дзмітрый Цяслоўскі — Дворныя людзі
Творчая задума
Ва ўласцівай яму манеры Аляксандр Гарцуеў прапануе глядачу смелы погляд на класічны драматычны твор Купалы і ў чымсьці выводзіць яго па-за часовую прастору, калі дакладна нават не зразумела, у які час адбываецца дзея.
Водгукі Падкрэслена асучасненае прачытанне класічнага твора Аляксандрам Гарцуевым было неадназначна сустрэта крытыкамі. Адныя ўспрынялі пастаноўку як моцны і бясспрэчны поспех:
Іншыя крытыкі адчулі, што ўхіл у бок нязвычайнасці трактоўкі п’есы — перш за ўсё яе знешняга раду — прывёў да пэўных змястоўных мастацкіх страт.
Спасылкі Старонка спектакля на сайце Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі «Раскіданае гняздо»: не дараслі мы? / М. Казлоўская на сайце «Наша Ніва» На разрыў аорты / М. Коктыш на сайце «Народная Воля» Тэатр: Хто і чаму раскідаў гняздо? / Дз. Марціновіч на сайце грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» «Раскіданае гняздо» на сайце afisha.tut.by
Катэгорыя:Спектаклі Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Катэгорыя:З’явіліся ў 2013 годзе Катэгорыя:Спектаклі на беларускай мове Катэгорыя:2013 год у Мінску