«Раскіданае гняздо» — спектакль, пастаўлены рэжысёрам Раманам Цыркіным у Мазырскім драматычным тэатры імя Івана Мележа па аднайменнай п’есе Янкі Купалы. Спектакль акрэслены як «сцэнічны варыянт Р. Цыркіна» і прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння Я. Купалы. Прэм’ера адбылася 24 лістапада 2007 года.
У спектаклі найбольш заўважальныя змены ў параўнанні з літаратурнай першаасновай адбыліся з вобразам Незнаёмага і ў стаўленні стваральнікаў спектакля да ідэі рэвалюцыі. Калі Янка Купала ў 1913 годзе бачыў у рэвалюцыі сродак нацыянальнага і сацыяльнага вызвалення беларускага народа ад імперскага прыгнёту, пачатак шляху да свабоднай і незалежнай Беларусі («На вялікі сход, па Бацькаўшчыну!»), то Р. Цыркін, ведаючы з гісторыі, што прынеслі беларускаму сялянству і інтэлігенцыі наступствы бальшавісцкай рэвалюцыі 1917 года, атаясамлівае змагара-агітатара, які з’яўляецца на руінах хаты Зяблікаў, з Д’яблам (нібыта паказвае вобраз Незнаёмага і яго ідэі праз прызму «Бесаў» Ф. Дастаеўскага).
Акцёры Міхаіл Кліменка — Лявон Наталля Скамарохава — Марыля Анатоль Бычкоўскі, Юрый Шмак — Сымон Валянціна Рослікава — Зоська Яўген Кузьмянкоў — Данілка Андрэй Спірыдовіч — Незнаёмы Вадзім Дубраў — Стары Н. Бакавец Я. Гарбачэўскі Р. Даўцян А. Лазарава А. Чыжык і інш.
Водгукі
Спасылкі Старонка спектакля на сайце Мазырскага драматычнага тэатра
Катэгорыя:Спектаклі Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 2007 годзе Катэгорыя:Спектаклі на беларускай мове Катэгорыя:2007 год у Беларусі Катэгорыя:Культура Мазыра Катэгорыя:Мазырскі драматычны тэатр імя Івана Мележа Катэгорыя:2007 год у Мазыры