Арпа́, Усходні Арпачай (, ) — рака ў Закаўказзі, у Арменіі і Нахічэванскай Аўтаномнай Рэспубліцы (Азербайджан), левы прыток ракі Аракс (басейн Куры).

Даўжыня ракі 128 км. Плошча вадазбору 2630 км². Сярэдні расход вады каля 25 м³/с. Выток ракі знаходзіцца на Зангезурскім хрыбце. У сярэднім цячэнні працякае ў міжгорнай катлавіне. Вада з ракі выкарыстоўваецца на арашэнне.

На рацэ Арпачайская ГЭС, Кечуцкае і Арпачайскае вадасховішчы. У 1961—1981 гг. пабудаваны комплекс тунэляў для перакідвання вады з рэк Арпа (Кечуцкае вадасховішча) і Ехегіс у возера Севан1961-1981 «Комплекс гидротехнических сооружений по переброске стоков рек Арпа и Ехегис в озеро Севан» // Сайт ААТ «Арпа-Севан».

Літаратура

Словарь современных географических названий / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова. — Екатеринбург: У-Фактория, 2006.

Спасылкі 1961-1981 «Комплекс гидротехнических сооружений по переброске стоков рек Арпа и Ехегис в озеро Севан» // Сайт ААТ «Арпа-Севан»

Катэгорыя:Басейн Куры Катэгорыя:Рэкі Арменіі Катэгорыя:Рэкі Азербайджана