Ла́хвенскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр сельсавета — вёска Лахва.
Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лунінецкага раёна Пінскай вобласці (з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай вобласці). 8 сакавіка 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Любанскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 6 населеных пунктаў.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2861 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 97,2 % — беларусы, 1,4 % — рускія, 1,1 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года — 2359 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе