Літоўская духоўная семінарыя (, таксама Віленская духоўная праваслаўная семінарыя, ) — першапачаткова ўніяцкая, потым праваслаўная навучальная ўстанова, што існавала ў 1828—1944 і 1946—1947 гадах.

Гісторыя

У складзе Расійскай імперыі

Уніяцкі перыяд

Заснавана ў 1828 годзе ў Жыровіцах, як грэка-каталіцкая, пад час рэарганізацыі ўніяцкай царквы, па ініцыятыве члена ўніяцкага дэпартамента Санкт-Пецярбургскай Рымска-каталіцкай калегіі Іосіфа Сямашкі.

Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у створаных заходніх губернях Расійскай імперыі 70 % насельніцтва належала да ўніяцкай (грэка-каталіцкай) царквы, 15 % былі каталікамі, 7 % — іудэямі і толькі 6 % — праваслаўнымі. Указам Мікалая І ад 22 красавіка 1828 г. была зацверджана незалежная ад рыма-каталіцкай царквы Грэка-уніяцкая калегія і замест чатырох уніяцкіх епархій былі створаныя дзве: Літоўская і Беларуская з кансісторыямі адпаведна ў Жыровіцах і Полацку. Для падрыхтоўкі ўніяцкіх святароў, гатовых падтрымаць збліжэнне і з’яднанне з , наканавана было стварыць адпаведныя адукацыйныя ўстановы пры епархіяльных кіраўніцтвах. «въ Жировицкомъ греко-унитскомъ монастырѣ — мѣстопребываніи Брестскаго епископа, быть каѳедральному собору, консисторіи, семинаріи и низжему духовному училищу, а въ Полоцкѣ, сверхъ существующей тамъ унитской семинаріи, учредить духовную академію.»

У той жа год, 28 жніўня Грэка-уніяцкая калегія выдала ўказ на імя старшыні кансісторыі протаіерэя Антонія ТупальскагаПротопросвитер Антоний Тупальский // Pawet.net з прадпісаннем — адкрыць у Жыровіцах семінарыю 1 кастрычніка, але да прызначанага часу прыбылі не ўсе выхаванцы.

20 кастрычніка (7 кастрычніка па ст. ст.) 1828 г. у Жыровіцкім манастыры, замест ўніяцкай павятовай вучэльніЛетопись Свято-Успенского Жировичского монастыря // Свято-Успенский Жировичский ставропигиальный мужской монастырь, адбыўся ўрачысты акт адкрыцця грэка-каталіцкай ЛітоўскайЖИРОВИЧИ: ПАМЯТНИКИ И ПАМЯТНЫЕ МЕСТА, СВЯЗАННЫЕ С ИМЕНЕМ МИТРОПОЛИТА ИОСИФА (СЕМАШКО) // Свято-Успенский Жировичский ставропигиальный мужской монастырь духоўнай семінарыі. Першы набор студэнтаў складаўся з 84 навучэнцаў. Рэктарам быў прызначаны член уніяцкай калегіі, былы выкладчык Полацкай семінарыі, выпускнік Галоўнай семінарыі пры Віленскім універсітэце, протаіерэй Антоній Зубко. Перад ад’ездам на пасаду яму была дадзена інструкцыя з указаннем асаблівую ўвагу надаваць вывучэнню прадметаў на рускай мове і аднаўленню чысціні ўсходняга абрадуНоско М. М. Литовская Духовная Семинария и её роль в воссоединении униатов с Православной Церковью // Ступени. 2001. — № 1 (2) .

Першапачаткова выхаванне навучэнцаў Літоўскай духоўнай семінарыі праходзіла па правілах каталіцкіх духоўных школ. Вучні, якія паступілі ў семінарыю, павінны былі вывучаць Святое Пісьмо, дагматычнае і маральнае багаслоўе, пастырскае багаслоўе і царкоўнае красамоўства, царкоўную гісторыю, царкоўныя абрады і спеў, фізіку, матэматыку, мовы (рускую, нямецкую, французскую, славянскую, грэцкую, лацінскую, габрэйскую), польскую літаратуру. Пры гэтым, юнакі на той час зусім не ведалі рускай мовы, таму выкладанне праходзіла на польскай або лацінскай мовах; на рускай мове спрабавалі вывучаць толькі ўсеагульную і рускую гісторыю. Грэка-уніяцкая калегія ўказам ад 18 кастрычніка (па ст.ст.) 1828 года звярнула сур’ёзную ўвагу семінарскага праўлення на абавязковае ўвядзенне да пачатку 1829 года выкладання прадметаў на рускай мове. З гэтай мэтай з Санкт-Пецярбурга былі выпісаныя адпаведныя падручнікі, пасля чаго самі выкладчыкі ўзяліся за вывучэнне рускай мовы. У 1830 годзе ў семінарыі займаліся ўжо 180 выхаванцаў, з якіх 80 былі «на фундушевомъ содержаніи».

Падчас паўстання ў 1831 годзе, заняткі ў семінарыі былі прыпыненыя, а ў семінарскім корпусе месціліся царскія салдаты. Са сканчэннем баявых дзеяў і эпідэміі халеры, якая лютавала ў той год, Літоўская духоўная семінарыя аднавіла сваю працу. З гэтага часу паступова сталі ўводзіцца новыя прадметы ў курс выкладання: біблейская гісторыя, метафізіка, антрапалогія, трыганаметрыя, экзэгетыка, біблейская археалогія і гісторыя ўніі. Склад выкладчыкаў папоўніўся новымі асобамі: магістр багаслоўя Тамаш Малішэўскі (пасля ), доктар багаслоўя Плакід Янкоўскі, вядомы ў польскай і рускай літаратуры пісьменнік і лінгвіст, які дасканала ведаў 9 моў і магістр багаслоўя Ігнацій Жалязоўскі, (пасля ). 4 верасня 1834 года ўпершыню ў Літоўскай семінарыі на рускай мове прагучала пропаведзь, якую прамовіў інспектар Іпаліт Гамаліцкі, а 29 снежня ў саборы на рускай мове прапаведаваў студэнт Брэнн. Гэты факт вельмі задаволіў губернатара Гродзенскай губерні М. М. Мураўёва, пад час наведвання Літоўскай семінарыі. Паступова рускамоўе стала дамінуючай у навучальным працэсе. Выкладанне некаторых багаслоўскіх дысцыплін яшчэ нейкі час вялося на латыні з тым, каб семінарысты вышэйшага (багаслоўскага) аддзялення былі падрыхтаваныя весці дыспуты з рымска-каталіцкімі святарамі на мове лацінскага багаслоўя.

З 1834 г. Калегія забараніла дзецям уніяцкіх святароў вучыцца ў іншых (свецкіх) вучэльнях, акрамя духоўных, таму ў 1838 годзе ў семінарыі налічвалася больш за 200 навучэнцаў. Калі адбыўся 8-мы перапіс насельніцтва ў 1835 г., у Літоўскай семінарыі налічваліся выхаванцы з розных уніяцкіх епархій: Літоўскай 159 чалавек, Мінскай 59, Валынскай 28, Падольскай 3, па аднаму з Кіеўскай і Магілёўскай.

Для аднаўлення чысціні ўсходняга набажэнства ва Уніяцкай Царкве пачалі ўводзіць богаслужбовыя кнігі маскоўскага друку. Грэка-каталіцкія святары епархіі па чарзе выклікаліся ў Літоўскую семінарыю для навучання праваслаўнаму абраду. У перыяд з пачатку 1835 да канца 1837 гадоў у ёй тэрмінам на два ці тры тыдні пабыў 431 святар. Пасля навучання і праверкі ведаў духавенства давала падпіску пра гатоўнасць служыць па маскоўскаму служэбніку. Для пакарання святароў, якія адмовіліся прыняць новыя маскоўскія кнігі, Іосіф Сямашка прапанаваў вікарнаму епіскапу Антонію Зубко пазбаўляць казённага ўтрымання дзяцей гэтых святароў — выхаванцаў семінарый і духоўных вучэльняўЖизнь Іосифа Семашки, митрополита Литовскаго и Виленскаго и возсоединеніе западно-русскихъ уніатовъ с православною церковію въ 1839 г. : Съ 3-мя портретами высокопреосященнаго Іосифа / Сочиненіе Г. Я. Кипріановича. — Вильна : Типографія И. Блюмовича, 1893. — XVIII, 448 с., 3 л. портр. стар.95.

З цягам часу Літоўская семінарыя з вучэльнямі пры ёй былі ператвораны і даведзены да такой ступені падабенства з праваслаўнымі духоўнымі навучальнымі ўстановамі, што пад канец 1835 і пачатку 1836 года было прызнана магчымым падначаліць іх нароўні з праваслаўнымі Камісіі духоўных вучылішч. Гэта мера была першым крокам з боку Літоўскай духоўнай семінарыі да ўз’яднання ўніятаў з Праваслаўем.

У 1830-ых гг. пры семінарыі было створана гадавое вучылішча для дзячкоў. У 1837 годзе семінарыя перажыла страшную тыфавую эпідэмію. Нягледзячы на медычную дапамогу і догляд хворых з боку выкладчыкаў семінарыі, памёрла некалькі чалавек.

Праваслаўны перыяд

У 1839 годзе, на Полацкім царкоўным саборы была абвешчана аб ліквідацыі ўніяцкай царквы ў межах Расійскай імперыі. Уніяцкія епархіі былі скасаваны; маёмасць перайшла ў падпарадкаванне . У тым жа годзе была ўтворана праваслаўная , якую ўзначаліў ужо архіепіскап Іосіф Сямашка. Літоўская духоўная семінарыя стала праваслаўнай навучальнай установай. Праз шэсць гадоў разам з кіраўніцтвам епархіі семінарыя была пераведзеная ў Вільню, «въ самое сердце литовскаго латинства»Жизнь Іосифа Семашки, митрополита Литовскаго и Виленскаго и возсоединеніе западно-русскихъ уніатовъ с православною церковію въ 1839 г. : Съ 3-мя портретами высокопреосященнаго Іосифа / Сочиненіе Г. Я. Кипріановича. — Вильна : Типографія И. Блюмовича, 1893. — XVIII, 448 с., 3 л. портр. стар.191. На момант ліквідацыі ўніі жыхароў праваслаўнага веравызнання ў губерні налічвалася каля 1 тысячы. У Вільні не было аніводнай праваслаўнай прыходскай царквы, дзейнічаў толькі Свята-Духаў манастырскі храм, у 1838 г. была асвячона прыпісная да яго могілкавая царква . У 1840 г. будынак каталіцкага касцёла Святога Казіміра быў звернуты ў праваслаўную царкву, асвячоную ў імя Святога Мікалая Цудатворцы.

У такіх умовах 8 верасня 1845 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё Літоўскай семінарыі ў Віленскім Свята-Траецкім манастыры. З той нагоды Іосіф Сямашка пісаў: «Слава Богу! не поверите, Ваше Сиятельство, как я счастлив сегодня, у меня не обошлось без слез, и я этого не стыжусь. Если бы мне пришлось завтра умереть — с радостью сказал бы я: ныне отпущаеши раба Твоего. Владыко, церковь Православная стала в Вильне твердою и очень твердою ногою»Жизнь и труды высокопреосвященного Иосифа (Семашко), митрополита Виленского и Антовского // Афіцыйны партал Беларускай Праваслаўнай царквы.

Як епархія, так і кансісторыя, і семінарыя павінны былі, па хадайніцтве Іосіфа Сямашкі, утрымаць свае ранейшыя назвы «Літоўскіх» без змены на «Віленскіх», «въ виду того практическаго неудобства, что въ Вильне уже существовали подъ названіемъ Виленских, католическія — семинарія, консисторія и епархія, а также потому, что это старое названіе напоминало, какъ о старыхъ, весьма светлыхъ страницахъ православія въ Литовской стране, такъ о недавнемъ перерожденіи уніатовъ Литовской епархіи въ православныхъ»Жизнь Іосифа Семашки, митрополита Литовскаго и Виленскаго и возсоединеніе западно-русскихъ уніатовъ с православною церковію въ 1839 г. : Съ 3-мя портретами высокопреосященнаго Іосифа / Сочиненіе Г.Я. Кипріановича. - Вильна : Типографія И. Блюмовича, 1893. - XVIII, 448 с., 3 л. портр. стар.193.

Семінарыі вызначылі частку жылых і дапаможных манастырскіх будынкаў і двор, у распараджэнне яе была перададзена вялікая бібліятэка манастыра. Спехам былі зробленыя ўнутраныя перабудовы і ў такім выглядзе семінарыя заставалася да 1866 г. Пасаду рэктара семінарыі прызналі мэтазгодным злучыць са званнем настаяцеля-архімандрыта Свята-Траецкага манастыра.

Навучальны працэс быў арганізаваны на аснове Статута духоўных семінарый 1840 года і па прыкладу семінарый Санкт-Пецярбургскай і Кіеўскай Навучальных акруг. Кіроўным органам Літоўскай семінарыі было Праўленне ў складзе рэктара, інспектара і эканома. Знешні кантроль за вучэбным працэсам ажыццяўляўся Санкт-Пецярбургскай Духоўнай акадэміяй. У праграму навучання былі дададзеныя медыцына, сельская гаспадарка, прыродазнаўчыя навукі, вучэнне пра рускі раскол і іншыя дапаможныя веды. Поўны курс семінарыі быў шасцігадовым і складаўся з трох двухгадовых аддзяленняў.

На ніжэйшым аддзяленні выкладаліся наступныя прадметы — у першы год: 1) катэхізічнае вучэнне; 2) пачаткі рыторыкі; 3) старажытная ўсеагульная гісторыя; 4) пачаткі алгебры і геаметрыі; 5) грэцкая мова; 6) лацінская мова. У другі год: 1) чытанне Майсеевых і гістарычных кніг Старога запавету; 2) кіраўніцтва да спазнання і ўжытку набажэнскіх кніг; 3) рыторыку і кароткае паняцце пра паэзію; 4) сярэднявечную і новую ўсеагульную гісторыю; 5) геаметрыю і пасхалію; 6) грэцкую і лацінскую мовы.

У сярэднім аддзяленні — у першы год: 1) чытанне навучальных кніг Старога запавету; 2) царкоўна-біблейская гісторыя; 3) логіка; 4) расійская грамадзянская гісторыя; 5) фізіка і прыродазнаўчая гісторыя; 6) чытанне грэцкіх пісьменнікаў з перакладам і філалагічным разборам; 7) чытанне лацінскіх пісьменнікаў з перакладам і філалагічным разборам. У другі год: 1) чытанне прароцкіх кніг; 2) святая герменеўтыка; 3) царкоўна-біблейская гісторыя; 4) прыродазнаўчая гісторыя і сельская гаспадарка; 5) працяг логікі і псіхалогіі; 6) чытанне грэцкіх пісьменнікаў з перакладам і філалагічным разборам.