Аляксандр Пятровіч Карпінскі (,  — ) — расійскі і савецкі геолаг, грамадскі дзеяч, ардынарны акадэмік Пецярбургскай Акадэміі Навук (1896). Акадэмік Беларускай акадэміі навук (1928).

Біяграфія Скончыў Горны інстытут у Пецярбургу (1866). З 1869 года — ад’юнкт, у 1877—1896 гадах — прафесар Горнага інстытута. Удзельнічаў (1882) у арганізацыі Геалагічнага камітэта (з 1885 — дырэктар, з 1903 — ганаровы дырэктар). З 1916 года выконваў абавязкі віцэ-прэзідэнта, у 1917—1936 гадах першы выбарны прэзідэнт Акадэміі Навук СССР. У 1899—1936 гадах — дырэктар і прэзідэнт Усесаюзнага мінералагічнага таварыства. У 1935—1936 гадах — член ЦВК СССР.

Карпінскі — адзін з заснавальнікаў расійскіх навуковых школ: рэгіянальнай геалогіі, геалагічнай картаграфіі і тэктонікі, палеанталогіі і стратыграфіі, петраграфіі, геалогіі рудных і нярудных радовішчаў. Вылучыў арцінскі ярус пермскай сістэмы (1874). Упершыню абгрунтаваў двух’ярусную будову Рускай платформы (1880, 1887) і заканамернасці яе геалагічнай гісторыі (1919). Агульнагеалагічныя працы паслужылі асновай прац, прысвечаных карысным выкапням Урала (1881), заканамернасцям размяшчэння радовішчаў руд плаціны, золата, нікелю, жалеза, а таксама каменнага вугалю, каменнай солі і інш. Карпінскі распачаў даследаванні Вялікага Данбаса (1883). Распрацаваў навуковыя метады тэктанічнага аналізу пры дапамозе палеагеаграфічных рэканструкцый (1887, 1894), палеагеаграфічных і фацыяльнага аналізу.

Распрацаваў шэраг петраграфічных метадаў, прынцыпы наменклатуры і класіфікацыі горных парод (1900).

Крыніцы

Спасылкі Аляксандр Пятровіч Карпінскі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Біябібліаграфічны паказальнік у рэпазіторыі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Свярдлоўскай вобласці Катэгорыя:Аўтары батанічных таксонаў Катэгорыя:Геолагі Расіі Катэгорыя:Геолагі СССР Катэгорыя:Прэзідэнты Расійскай акадэміі навук Катэгорыя:Правадзейныя члены АН СССР Катэгорыя:Правадзейныя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук Катэгорыя:Правадзейныя члены РАН (1917—1925) Катэгорыя:Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР