Джон Джэймс Осбарн (, — ) — англійскі драматург і сцэнарыст, адзін з лідараў літаратурнага руху Angry Young Men. Вядомасць Осбарну прынесла п’еса «Азірніся ў гневе» («Look Back in Anger», 1956), якая выклікала наймацнейшы грамадскі рэзананс.
Осбарн — аўтар некалькіх кінасцэнарыяў, у тым ліку да фільмаў «Азірніся ў гневе» і «Камедыянт», а таксама «Том Джонс» (паводле рамана Г. Філдынга), за які ён атрымаў «Оскара».
Катэгорыя:Драматургі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Памерлі ад цукровага дыябету Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі BAFTA