Awake! () — часопіс Сведкаў Іеговы, які выходзіць з 1919 г. Заснаваны 2-м прэзідэнтам Таварыства Вартавой вежы Дж. Рутэрфордам пад назвай «Залаты век» (). У адрозненне ад «Вартавой вежы», прысвечаны шырокаму колу пытанняў, у тым ліку не звязаных з рэлігіяй. У кастрычніку 1937 г. атрымаў назву «Суцяшэнне» (), а ў жніўні 1946 г. — цяперашнюю назву «Прачніцеся!». На цяперашні час выдаецца на 225 мовах«Прачніцеся!» за 2/2020, старонка 2.. На беларускай мове не публікуецца. Большасць артыкулаў у гэтым часопісе друкуецца без пазначэння імя аўтара. Да 2008 г. часопіс выходзіў на 32 старонках на розных мовах 2 разы ў месяц ці раз у месяц, але з таго года выдаваўся толькі раз у месяц на ўсіх мовах выдання. З 2013 г. аб’ём матэрыялу скарацілі з 32 старонак да 16. З 2016 г. часопіс пачаў выходзіць раз у 2 месяцы. З 2018 г. часопіс пачаў выходзіць раз у 4 месяцы, нумар прысвечаны толькі адной тэме. З гэтага часу матэрыялы, якія раней публікаваліся ў часопісах Сведкаў Іеговы, паступова перанеслі ў раздзел «Серыі артыкулаў» на сайце jw.orgСерии статей JW.ORG.

1 кастрычніка 2019 года часопісу споўнілася 100 годЖурналу «Пробудитесь!» исполнилось 100 лет // Официальный сайт Свидетелей Иеговы.

З 2022 г. пачаў выходзіць раз на годВыпускі часопіса за 2022 і 2023 г..

Спасылкі Выданні часопіса за 1986—2022 гг. на рускай мове // wol.jw.org/ru Выданні часопіса за 1970—2022 гг. на англійскай мове // wol.jw.org/en Часопісы «Вартавая вежа» і «Прачніцеся!» на афіцыйным сайце выдавецтва (на рускай мове) // www.jw.org/ru

Катэгорыя:Міжнародныя часопісы Катэгорыя:Сведкі Іеговы Катэгорыя:Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1919 годзе