Дзіцячы парк — парк у Магілёве, размешчаны на левым беразе Дняпра, уздоўж праспекта Пушкіна. Закладзены ў 1976 годзе. Плошча складае 3,8 га (1987), плошча азелянення 1,2 га. Высаджана каля 200 дрэў. Растуць ліпа драбналістая, клён вастралісты, бяроза пухнатая, розныя віды кустоў. У 1982 годзе распачаты працы па добраўпарадкаванні парку (арх. К. Аляксееў, Л. Баліцкая, Э. Юшка). Добраўпарадкавана 1-я і 2-я чэргі, вялося (1988) будаўніцтва 3-й чаргі ўздоўж пр. Пушкіна (ад Палаца культуры да моста цераз р. Дняпро) і добраўпарадкаванне поймавай тэрыторыі з арганізацыяй гідрапарка. Працуюць гульнявыя атракцыёны, у савецкія часы — дзіцячае кафэ «Сонейка». У парку размешчаны Палац культуры вобласці.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Паркі Магілёва Катэгорыя:1976 год у Магілёве Катэгорыя:З’явіліся ў 1976 годзе Катэгорыя:Пушкінскі праспект (Магілёў) Катэгорыя:Задняпроўе (жылы раён) Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Людмілы Баліцкай Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Канстанціна Аляксеева Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Эндрыкаса Юшкі