Га́йненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Лагаза. Размешчаны ў цэнтры раёна.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года як Гайненскі (Гаінскі) сельсавет складзе Лагойскага раёна Менскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Гайна (Стара-Гайна). Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лагойскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Слабадскога сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 14 красавіка 1959 года ў склад Янушкавіцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Айнаравічы, Альхоўка і Бухнавічы)Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.. 24 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Коранскага сельсавета, у склад новаўтворанага Лагазінскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Загор’е, Заельнік, Зялёны Сад, Лагаза, Новае Гарадзішча, Старое Гарадзішча і Сялец)Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.. 4 сакавіка 2008 года вёска Гайна, цэнтр сельсавета, атрымала статус аграгарадка. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лагазінскага сельсавета (13 населеных пунктаў: Беланы, Дабрэнева, Зялёны Сад, Кузевічы, Лагаза, Малінаўка, Медухава, Новае Гарадзішча, Новае Жыццё, Селішча, Старое Гарадзішча, Сыраеўшчына і Сялец)Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области . Не пазней за 2018 год цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Лагаза.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (25 населеных пунктаў) — 1649 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 95,2 % — беларусы, 2,6 % — рускія, 1,1 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (38 населеных пунктаў) — 2467 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Інфраструктура Сельгаспрадпрыемствы: РУП «МТЗ» СГЦ «Гайна»; філіял «Беланы» УПБКХП ААТ «Мінскхлебапрадукт»; ТАА «Істэрн-Шып», КСУП «Спадарожнік-Агра».

Літаратура С. 327, 328

Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе