Ажо́гіна (, ) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, ва Усходняй Сібіры, у Рэспубліцы Саха (Якуція), левы прыток ракі Калыма.

Даўжыня ракі 523 км. Плошча вадазбору 24 300 км². Сярэдні расход вады ў вусці складае каля 170 м³/с, аб’ём сцёку — 5,365 км³/год. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,17 м/км. Утвараецца Ажогіна зліццём рэк Чулакан і Дэлькю, якія бяруць пачатак на схілах Момскага хрыбта. Рэчышча моцна звілістае. Яго шырыня ад 50 да 300 м. Замярзае рака ў кастрычніку, ледаход у маі. На асобных участках перамярзае. Сплаўная. На адлегласці 250 км ад вусця суднаходная (невялікія судны).

У басейне ракі больш за 2800 азёраў. Сярод іх азёры Артэх, Кардзюген, Намы, Аргулах.

Прытокі: Сулакан, Дэлькю, Бургалі (Санга), Чакырдах, Кынрайдах, Дайды, Сіляп, Кёнкё-Сіенэ, Камука, Бугуях-Сіенэ і іншыя рэкі і ручаі.

Літаратура Одогина //

Спасылкі

Магрицкий Д. В., Алексеевский Н. И. Ожогина // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Рэкі Якуціі Катэгорыя:Прытокі Калымы Катэгорыя:Басейн Усходне-Сібірскага мора