Казімір Віюк-Каяловіч (, , 24 чэрвеня 1617, Коўна — 9 лістападаGrzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996. (2 лістапада 1674, Полацк) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, паэт, педагог.

Біяграфія Уступіў у Таварыства Ісуса 20 верасня 1634 г. у Вільні. Вывучаў філасофію (1638—1641) і тэалогію (1643—1647) ў Віленскай акадэміі. У 1646 г. высвечаны на ксяндза. Выкладаў рыторыку ў Крожах (1641—1642), Плоцку (1642—1643) і Браневе (1648—1649), філасофію ў Полацку (1649—1652) і тэалогію ў Віленскай акадэміі (1652—1655). Доктар філасофіі і тэалогіі (1654). У 1642 г. сумесна з роднымі братамі Альбертам і Пятром перадаў бацькоўскі мураваны дом на рынку ў Коўне і фальфарак мясцовай езуіцкай місііGrzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996..

З 1657 па 1661 гг. узначальваў Віленскую акадэмію (да 1659 г. як віцэ-рэктар), а ў 1666—1669 гг. быў яе падканцлерам. Прэфект школ (1660—1672), прапаведнік у касцёле Святых Янаў (1661—1668), рэгент Папскай семінарыі (1669—1672) у Вільні. З 1672 (1673Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — s. 133.) па 1674 гг. — рэктар Полацкага езуіцкага калегіума.

Працы Аўтар казанняў (Kazań o męce Pańskiej, Вільня, 1675), лекцый па рыторыцы (Institutionum rhetoricarum, Вільня, 1654), жыццяпісаў езуітаў ды іх апекуноў (у т.л. пра Мікалая Лянчыцкага — Compendium vitae P. Nicolai Lancicii, перапрацаваны і апублікаваны езуіцкім гісторыкам Багуславам Бальбінусам, Прага, 1690) i панегірычных твораў (Panegirici Heroum (Вільня, 1668) і многіх іншых працBrown, J. Biblioteka pisarzów assystencyi polskiej Towarzystwa Jezusowego / J. Brown; przeł. W. Kiejnowskiego. — Poznań : w komisie i czcionkami L. Merzbacha, 1862. — s. 227—229.. Пасмяротна выдадзены яго польскі пераклад «Аналаў» Тацыта (Варшава, 1803).

Літаратура Brown, J. Biblioteka pisarzów assystencyi polskiej Towarzystwa Jezusowego / J. Brown; przeł. W. Kiejnowskiego. — Poznań : w komisie i czcionkami L. Merzbacha, 1862. — 501 s. Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s. Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.

Катэгорыя:Езуіты Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Рэктары Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Рэктары Полацкага езуіцкага калегіума