Мікалай Зявела (; 6 снежня 1651, Літва — 28 мая 1714, Коўна) — святар, педагог.
Уступіў у Таварыства Ісуса 24 ліпеня 1671 г. у Вільні. Прэфект школ у Гродне (1684—1685), прафесар філасофіі ў Варшаве (1685—1687), прафесар маральнай тэалогіі і прэфект школ у Крожах (1688—1689). Прафесар філасофіі ў Полацку (1689—1692), прафесар маральнай тэалогіі і прэфект школ у Крожах (1692—1693). З 1694 па 1697 гг. — пракуратар Літоўскай правінцыі Таварыства Ісуса, а з 1697 па 1700 гг. — рэктар Полацкага езуіцкага калегіума. Прэфект школ у Крожах (1700—1701), Коўне (1704—1705) і Пашаўшэ (1705—1706). У 1710—1711 гг. — віцэ-рэктар, а ў 1711—1714 гг. — рэктар Ковенскага езуіцкага калегіумаGrzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996..
Літаратура Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s. Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.
Катэгорыя:Езуіты Беларусі Катэгорыя:Рэктары Полацкага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Выкладчыкі Крожскага езуіцкага калегіума