Зарэ́чанскі сельсавет (да 1994 — Зарэцкі сельсавет С. 512) — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Зарэчча. Размяшчаўся на захадзе раёна.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Зарэцкі сельсавет у складзе Плешчаніцкага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Плешчаніцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Лагойскага раёна. У 1994 годзе перайменаваны ў Зарэчанскі сельсавет. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Акцябрскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 739 чалавек, з іх 96,3 % — беларусы, 2,6 % — рускія.

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 15 населеных пунктаў: вёскі Гаравец, Глыбачаны, Дунаі, Замошша, Зарэчча, Канюхі, Кацялі, Ляда, Палосы, Пасадзец, Пушча, Рэпішча, Селішча, Скарады і Франуліна.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с. С. 327, 328 С. 512

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Лагойскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Плешчаніцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе