Ро́жанскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Вялікі Рожан.

Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ганцавіцкага раёна Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Вялікі Рожан. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Чудзінскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 22 снежня 1959 года сельсавет перайменаваны ў Чудзінскі, цэнтр перанесены ў вёску ЧудзінРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18..

25 снежня 1962 года населеныя пункты Баравая, Вялікі Рожан, Добрая Лука, Красныя Хутары і Новы Рожан Чудзінскага сельсавета перададзены ў Любанскі раён Мінскай вобласціУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 25 декабря 1962 г. Об укрупнении сельских районов БССР , 27 снежня 1962 года яны ўвайшлі ў склад Чырвонаслабодскага пассавета.

28 лютага 1964 года Рожанскі сельсавет утвораны зноў у складзе Любанскага раёна Мінскай вобласці з 5 населеных пунктаў (Баравая, Вялікі Рожан, Добрая Лука, Красныя Хутары і Новы Рожан), якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Чырвонаслабодскага пассаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 28 лютага 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).. Цэнтр — вёска Вялікі Рожан. З 6 студзеня 1965 года ў складзе Салігорскага раёна. У 1976 годзе скасавана вёска Красныя ХутарыРашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 мая, 10 і 25 чэрвеня, 15 і 29 ліпеня 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505).. Скасаваны 29 снежня 2009 года, тэрыторыя далучана да Чырвонаслабодскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 29 декабря 2009 г. № 246 Об изменении административно-территориального устройства Минской области.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 985 чалавек, з іх 97,5 % — беларусыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.

Склад На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі вёскі Баравая, Вялікі Рожан, Добрая Лука, Новы Рожан.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Ганцавіцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Любанскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Салігорскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1959 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1964 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе