Краё́ўцы (, ) — палітычная плынь першага дваццацігоддзя XX ст. у Беларусі і Літве, дзеячы якой (галоўным чынам, карэннае каталіцкае і польскамоўнае сярэднезаможнае і заможнае дваранства шасці губерняў Паўночна-Заходняга края Расійскай імперыі) сумяшчалі ў сваёй праграме аўтанамісцкія («краёвыя»), ліберальныя і інтэрнацыянальныя лозунгіРаюк, А. Р. Эвалюцыя прасторавых меж «Края» у палітычных праграмах краёўцаў-кансерватараў Беларусі і Літвы ў 1905—1908 гг. — Минск, 2022. — С. 148.. Цэнтральнай ідэяй «краёўцаў» было ўвядзенне ў Расійскай імперыі адміністрацыйна-тэрытарыяльнай аўтаноміі кіравання сваім «Краем» (з мясцовым парламентам у Вільні)Раюк, А. Р. Узнікненне і заняпад Краёвай партыі Літвы і Беларусі (1907—1908)… С. 202., што, на думку «краёўцаў», было патрэбна для лепшага развіцця «края», а пазней (у сувязі з ваенна-палітычным крызісам у Расійскай імперыі ў час Першай сусветнай вайны) трансфармавалася ў ідэю дзяржаўнай самастойнасці зямель былога Вялікага Княства ЛітоўскагаГамулка, К. Паміж Польшчай і Расіяй. Беларусь у канцэпцыях польскіх палітычных фарміраванняў (1918—1922)… С. 28, 30, 35—36, 42, 43, 44—45; Szpoper, D. Sukcesorzy… С. 220—221.. Ідэалогія «краёўцаў» атрымала назву «краёвасць» (альбо «краёвая канцэпцыя», «краёвая ідэя») і грунтавалася на ідэі грамадзянскай нацыі, паводле якой усе карэнныя жыхары літоўска-беларускага краю (зямель былога Вялікага Княства Літоўскага), незалежна ад іх этнічна-культурнай прыналежнасці, з’яўляюцца «грамадзянамі краю» і павінны супольна працаваць на яго развіццё, росквіт і палітычную суб’ектнасць. Пашырэнню руху «краёўцаў» спрыяла далучэнне да яго — лідараў розных этнакультурных і этнапалітычных рухаў літоўска-беларускіх губерняў (як правіла — інтэлігенцыі), якія сфармавалі ліберальна-дэмакратычную плынь руху (побач з першапачатковай ліберальна-кансерватыўнай плынню, прадстаўленай сярэднезаможным і заможным дваранствам). Рух краёўцаў у міжваенны перыяд (1918—1939) трансфармаваўся і ў новым выглядзе меў сваіх пераемнікаў у Другой Рэчы Паспалітай (Польшчы).

Этымалогія тэрміна На думку польскага гісторыка Зыгмунта Юндзіла і беларускага гісторыка Аляксандра Смалянчука этымалогія тэрміна «краёўцы» і «краёвасць» зыходзіць ад тэрміна «край», якім карэннае польскамоўнае і каталіцкае дваранства азначала землі былога Вялікага Княства Літоўскага (у межах па стану на 1771 г. — да першага падзелу Рэчы Паспалітай), якое сваімі знешнімі межамі амаль супадала са знешнімі межамі ўсіх шасці літоўска-беларускіх губерняў («Паўночна-Заходняга края») Расійскай імперыіSzpoper, D. Sukcesorzy… С. 51—52; Szpoper, D. Gente Lithuana… С. 235—236; Смалянчук, А. Ф. Паміж краёвасцю… С. 125.. На думку польскага гісторыка Юліюша Бардаха тэрмін «край» паходзіць ад тэрміна «Паўночна-Заходні край», які карэнным дваранствам менаваўся проста як «край» і поўнасцю асацыяваўся з землямі былога Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ)Szpoper, D. Sukcesorzy… С. 51—52; Szpoper, D. Gente Lithuana… С. 235—236.. Аляксандр Смалянчук адзначае, што тэрмін «краёвец» у творах краёўцаў ужываецца як сінонім слова «аўтахтон», «мясцовы жыхар», што было характэрна і для мемуараў мясцовых дваран першай паловы XIX ст.Смалянчук, А. Ф. Паміж краёвасцю… С. 134—135.

Выспяванне і ўзнікненне

Паводле польскага гісторыка Дарыуша Шпопера, крыніцы «краёвай канцэпцыі» на землях, якія ўваходзілі калісьці ў склад ВКЛ, знаходзяцца глыбей, чым пералом XIX—XX стст. Краёвасць выцякала з памяці карэнных дваран і інтэлігенцыі аб былым адзінстве гэтай тэрыторыі (шасці паўночна-заходніх губерняў) у часы ВКЛ і імкнення захаваць і ўмацаваць тое адзінства і далейSzpoper, D. Sukcesorzy… С. 49—61; Szpoper, D. Gente Lithuana… С. 229—240.. З гэтым цалкам згодны беларускі гісторык Алесь Смалянчук, які ўказвае, што падмуркам «краёвай ідэалогіі» была гістарычная свядомасць каталіцкіх дваран літоўска-беларускіх губерняў Расійскай імперыі, якая трымалася не на культурнай і моўнай ідэнтыфікацыі, а на ўсведамленні свайго паходжання і сваёй сувязі з мінуўшчынай і сучаснасцю «гістарычнай Літвы» (г.зн. зямель былога ВКЛ)Смалянчук, А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй… С. 126.. Алесь Смалянчук, услед за Юліюшам Бардахам, сцвярджае, што гістарычная памяць і звязаныя з ёй пэўныя псіхалагічныя ўстаноўкі былі часткай унікальнага феномену падвоенай свядомасці многіх літоўскіх і беларускіх дваран тыпу «літоўскага роду, польскай нацыі» ці «рускага роду, польскай нацыі» і прыводзілі да захавання пачуцця ўласнай адметнасціСмалянчук, А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй… С. 127..

На думку беларускага гісторыка Сяргея Марозава, вытокі «краёвай ідэі» яе прыхільнікі выводзілі з часоў вялікага князя літоўскага Вітаўта, які стварыў паміж Кракавам і Масквой асобны дзяржаўны арганізм з Літвы і Беларусі (Вялікае Княства Літоўскае). Таму ідэю стварэння, абароны, а потым — і аднаўлення «самастойнай дзяржаўнасці пад знакам Пагоні» называюць «Вітаўтавай ідэяй», якая адрозніваецца ад «Ягелонскай ідэі» акцэнтам на суверэнітэт ВКЛМарозаў. С. П. Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795—1939 гг.) : манаграфія / С. П. Марозаў; пад навук. рэд. М. П. Касцюка. — Гродна : ТАА «ЮрСаПрынт», 2019. — 446 c. — С. 198..

Беларускі гісторык Андрэй Раюк дапоўніў, што «дзейнасць і сетка кантактаў Урбана Крупскага сведчаць не проста аб „эстафетнай“ пераемнасці, а непасрэдным уплыве многіх ідэй „гоманаўцаў“ (у першую чаргу, аб асобнасці і самабытнасці беларускага народа, палітычнай суб’ектнасці Беларусі ў форме аўтаноміі ў складзе Расіі, абуджэнні беларускай самасвядомасці і прагрэсіўнага развіцця грамадства) на погляды ліберальна-кансерватыўнага каталіцкага маянтковага дваранства Беларусі (галоўным чынам, членаў Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі), якія распрацавалі кансерватыўны варыянт „краёвай канцэпцыі“ ў пачатку ХХ ст. і не саромеліся адкрыта называць сябе беларусамі»Раюк, А. Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара. — Минск, 2023. — С. 345.. У канцы XIX — пачатку XX ст. большая частка беларускіх каталіцкіх дваран-кансерватараў супрацьстаялі ператварэнню сваёй зямлі ў звычайную ўскраіну Польшчы ці Расіі і ўспрымалі Беларусь як паўнавартасны суб’ект, які павінен набыць як мага больш высокі фармальны статус і які часам выводзіўся імі на першы план у палітычных праектах, калі, напрыклад, 11 (24) студзеня 1906 г. у праекце стварэння «Краёвай партыі Беларусі і Літвы» лідары Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі паставілі «Беларусь» на першым месцы ў назве палітычнага праекта, а «Літву» — на другімРаюк, А. Р. Статус Беларусі ў свядомасці мясцовых каталіцкіх дваран-кансерватараў канца XIX — пачатку XX ст... С. 339.Раюк, А. Р. Узнікненне і заняпад Краёвай партыі Літвы і Беларусі (1907—1908)… С. 203.. На думку Андрэя Раюка, беларускі дваранскі кансерватызм у тыя часы існаваў у рамках руху «краёўцаў»-кансерватараў і дамінаваў у імРаюк, А. Р. Беларускі палітычны кансерватызм канца XIX — пачатку XX ст. .. С. 181..

Аднак несумненна каталізатарам публічнага з’яўлення «краёвасці» сталі наспяванне і пачатак рэвалюцыі 1905—1907 гадоў, якая ўсталявала ў Расійскай імперыі дзяржаўным ладам канстытуцыйную манархію (шляхам стварэння заканадаўчай Дзяржаўнай Думы і змянення функцый Дзяржаўнага Савета), а ў прыватнасці такая падзея як выданне Маніфеста 17 кастрычніка 1905 года аб перабудове дзяржаўнага ладу Расійскай імперыіSzpoper, D. Sukcesorzy… С. 49—61; Szpoper, D. Gente Lithuana… С. 229—240.. Менавіта Маніфест, які надаваў жыхарам імперыі шмат грамадзянскіх свабод (недатыкальнасць асобы, свабоду сумлення, слова, сходаў, стварэння арганізацый, права голасу і г.д.) і ўводзіў у імперыі новы дзяржаўны інстытут — парламент (Дзяржаўную Думу Расійскай імперыі), дазволіў самай палітычна актыўнай праслойцы мясцовага сярэднезаможнага і заможнага дваранства Паўночна-Заходняга края афіцыйна аформіць праз дыскусію ў друку сваю ідэалогію («краёвасць»), што дагэтуль выпрацоўвалася і прысутнічала толькі ў прыватнай палеміцы, і праз парламенцкія інстытуты дабівацца ўвядзення ў Расійскай імперыі аўтаноміі кіравання землямі былога Вялікага Княства Літоўскага. «Краёвая канцэпцыя» вырасла з імкнення адміністрацыйна-тэрытарыяльнага аб’яднання ў рамках шасці літоўска-беларускіх губерняў (Паўночна-Заходняга краю) разнароднага этнічна і канфесійна, але ўзаемазвязанага тэрытарыяльна, культурна і гістарычна насельніцтва зямель былога Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ)Szpoper, D. Sukcesorzy… С. 52..

Рэжым выключных законаў у Паўночна-Заходнім краі (галоўным чынам, абмежавальнага і дыскрымінацыйнага характару да «асоб польскага паходжання»), уведзены расійскай уладай, асабліва цяжкі пасля падаўлення паўстання 1863—1864 гадоў, стрымліваў эканамічнае развіццё літоўска-беларускіх зямельЯскрава паказальным было тое, што ў першым дзесяцігоддзі XIX ст. Вільня была трэцім (65 тыс. у 1812 г.) па колькасці жыхароў горадам у Расійскай імперыі пасля Санкт-Пецярбурга (300 тыс.) і Масквы (250 тыс.), а ў 1900 г. Вільня з 154 тыс. жыхароў ужо ўваходзіла толькі ў другі дзясятак найбуйнешых гарадоў імперыі — пасля Санкт-Пецярбурга (1 млн. 440 тыс.), Масквы (1 млн. 175 тыс.), Варшавы (712 тыс.), Адэсы (404 тыс.), Кіева (333 тыс.), Лодзі (314 тыс.), Рыгі (282 тыс.), Баку (202 тыс.), Харкава (174 тыс.), Тыфліса (160 тыс.) і Ташкента (157 тыс.). Мінск, які знаходзіўся на скрыжаванні важных транспартных патокаў (ад балтыйскага порта Лібава да чарнаморскага порта Адэса, ад Масквы да Варшавы), у 1900 г. налічваў каля 90 тыс. жыхароў.. «Краёвая ідэя» была патрыятычным памкненнем значнай часткі мясцовых дваран і інтэлігенцыі супрацьстаяць ператварэнню сваёй зямлі ў звычайную акраіну Расіі ці Польшчы, стала спробай зламання правінцыялізацыі ў Расійскай імперыі літоўска-беларускіх губерняў (былых зямель ВКЛ) — спробай ператварэння іх у самастойны палітычны і культурны суб’ект, спробай супрацьстаяння русіфікацыі.

«Краёўцы» таксама падвяргалі пастаяннай крытыцы ідэі Польскай нацыянальна-дэмакратычнай партыі (г.зв. «эндэкаў», «эндэцыі»), бо бачылі ў нацыяналістычнай праграме і дзейнасці гэтай партыі ў літоўска-беларускіх губернях захады выключна ў інтарэсах «Кангрэсоўкі» (г.зн. польскіх губерняў Расійскай імперыі) і палякаў. «Эндэкі» прапагандавалі ідэі адмовы ад адраджэння шматэтнічнай Рэчы Паспалітай у межах да яе першага падзела (1772), а таксама ідэю адмовы шматвекавой уніі Польскага каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага; выступалі за фармаванне гамагеннай па мове, рэлігіі і культуры польскай дзяржавы — выключна з этнічна польскіх зямель (з тых, дзе дамінавала польская мова сярод сельскага насельніцтва), і за ўтрыманне толькі тых невялікіх па абшару іншаэтнічных тэрыторый (частак Віленскай, Гродзенскай і Валынскай губерняў), насельніцтва якіх можна хутка апалячыць. «Эндэкі» не бачылі патрэбы шукання саюзнікаў сярод літоўцаў, беларусаў, украінцаў і яўрэяў; адхілялі маранні «краёўцаў» аб рэстытуцыі ВКЛ як супярэчных польскім інтарэсам, бо лічылі, што ў аўтаномнай «Літве» палякі застануцца нацыянальнай меншасцю і гэта пагоршыць іх статус; выступалі за асіміляцыю няпольскага насельніцтва і ўмацаванне польскай нацыянальнай свядомасці праз насаджэнне польскай мовы ў сферы адукацыі і культурыСмалянчук, А. Ф. Паміж краёвасцю… С. 180—186..