«Музыкальная газета» — беларускае штотыднёвае выданне, прысвечанае музыцы і шоу-бізнэсу.

Гісторыя Заснавана ў Мінску ў 1996 годзе выдаўцом Анатолем Віктаравічам Кірюшкіным (ВД «Нестар»). Газета выходзіла першапачаткова адзін раз у тыдзень, затым адзін раз у два тыдні, на рускай мове, распаўсюджвалася на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама праз прыватных распаўсюднікаў на рынках Украіны і Расіі. Наклад у розныя гады вар’іраваўся ад 7 000 асобнікаў да 19 500, пасля наклад рэзка ўпаў і працягваў зніжацца у наступныя гады, у той час як апошні нумар выйшаў у снежні 2007 года накладам у 2 514 асобнікаў.

Да 2003 года газета выходзіла ў каляровым фармаце і апавядала як пра заходнюю, так і пра беларускую і рускую музычную сцэны. З 2003 года газета стала пісаць выключна на тэмы беларускай музыцы (асвятленне заходняй музыкі перавандравала ў новы часопіс «НОТ-7»), змяніла дызайн і перайшла на 8 старонак (замест 16) у чорна-белым выкананні.

Практычна з самага пачатку галоўным рэдактарам выдання з’яўляўся Алег «О’К» Клімаў, вядомы беларускі музычны журналіст. За час свайго існавання газета стала знакавым выданнем для беларускіх знатакоў музыкі і мела поспех у Маскве і Санкт-Пецярбургу, галоўным чынам за кошт велізарнай колькасці апублікаваных матэрыялаў і высокай (у першыя гады) якасці публікацый.

Напярэдадні 2008 года ў сілу фінансавых прычын газета спыніла сваё існаванне.

Спасылкі Официальный сайт

Катэгорыя:Газеты Беларусі Катэгорыя:Газеты на рускай мове Катэгорыя:1996 год у Беларусі Катэгорыя:Зніклі ў 2008 годзе