Лю́банскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Любань.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Парыцкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Парыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці. З 28 чэрвеня 1939 года ў Акцябрскім раёне Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гарохавішчанскага сельсавета, у склад Палескага сельсавета Даманавіцкага раёна перададзена вёска УюнішчаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 25 снежня 1962 года ў складзе Светлагорскага раёна. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Акцябрскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 9 населеных пунктаў.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 832 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 89,7 % — беларусы, 6,7 % — рускія, 3,5 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 615 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.
Спасылкі
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Былыя сельсаветы Парыцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Светлагорскага раёна