Ара-Хангайскі аймак (таксама Архангай; ; Архангай у перыкладзе — Паўночны Хангай) — аймак у Манголіі.
Агульныя звесткі Архангай быў заснаваны ў 1931 годзе. Яго плошча складае 55 314 км². Колькасць насельніцтва — 84 078 чалавек (на канец 2010 года, ацэнка). Шчыльнасць насельніцтва — 1,52 чал./км². У адміністрацыйным дачыненні дзеліцца на 19 самонаў. Адміністрацыйны цэнтр — горад Цэцэрлэг, пабудаваны на месцы будысцкага манастыра, заснаванага ў 1586 годзе. Асновай эканомікі аймака з’яўляецца жывёлагадоўля, у аймаке Архангай налічваецца больш за 2,1 млн галоў буйной рагатай жывёлы.
Геаграфія Архангай размешчаны ў цэнтральнай частцы Манголіі. На поўначы ад яго знаходзіцца Хубсугульскі аймак, на ўсходзе — Булганскі, на поўдні — Увэр-Хангайскі і Баян-Хангорскі, на захадзе — Дзабханскі. Аймак ляжыць на паўночных схілах нагор’я Хангай. Тут бяруць пачатак рэкі Чулутын-Гол, Суман, Хануйн-Гол, Хунуй-Гол і Таміру-Гол (усе уваходзяць у басейн Селенгі). На ўсходзе Архангая цячэ Архон, тут жа ляжыць возера Угій-Нур. На захадзе аймака — папулярны аб’ект турызму возера Тэрхійн-Цаган-Нур.
Сярод горных вяршыняў найбуйнейшымі з’яўляюцца Ангархай-Уўл (3540 м), Дулан-Хайрхан-Уўл (3266 м), Суварга-Хайрхан-Уўл (3179 м), Унтаа-Уўл, Ямат-Уўл, Наёнхангай-Уўл, Хан-Ундэр-Уўл, вулкан Хорга-Уўл. У раёне вулкана Хорга-Уўл знаходзіцца нацыянальны парк Хорга-Тэрхійн-Цаган-Нур.
Клімат у Ара-Хангайскім аймаке рэзка кантынентальны. У студзені тэмпература тут дасягае -30 °C/-38 °C, летам ад +25 °C да +36 °C.
У геалагічным плане тэрыторыя аймака была добра вывучана, але разведачныя работы ідуць і сёння. Тут прысутнічаюць запасы вугалю, акрамя таго, рэчышча ракі Таміру-Гол багата жалезнай рудой, а ў рэчышчы ракі Суман сустракаюцца вулканічныя пароды з уключэннямі з каштоўных камянёў. У самоне Эрдэнэмандал археолагамі выяўлены буйныя паселішчы гунаў.
Эканоміка Тут вырошчваюць хлебную траву, бульбу і іншыя віды гародніны. Мясцовыя фермеры штогод збіраюць больш за 20 000 тон збожжа. У аймаке знаходзіцца радовішча карбункула з групы гранатаў. Таксама тут ёсць запасы тапаза, крышталя, лушчака і месяцовага каменя. Тут да 1990 года працаваў завод па апрацоўцы каляровых камянёў.
Транспарт У адміністрацыйным цэнтры аймака ёсць уласны аэрадром, які мае грунтавую паласу даўжынёй 1800 метраў, аднак рэгулярных авіязносін з іншымі гарадамі няма.
Славутасці Руіны горада Арду-Балык на паўночны захад ад манастыра Эрдэн-Зуў. У 35 км ад манастыра Эрдэн-Зуў размешчана стэла цюркскага прынца Куль-Тэгіна, датавана 731 г. н. э. Даліна вулканаў — возера Тэрхійн-Цаган-Нур утворана ракой Суман-Гол (Суман) і дамбай вулканічнага паходжання. Наскальныя малюнкі на рацэ Чулут, якія датуюцца 3000 годам да нашай эры.
Адміністрацыйны падзел + Самоны Ара-Хангайскага аймака № Самон Мангольская назва Насельніцтва(2005) Насельніцтва(2008) Насельніцтва(2009)Dec. 31 2009 estimation. Arkhangai Aimag Statistical Service Насельніцтваадміністрацыйнагацэнтра 1 Батцэнгэл Батцэнгэл 3 818 3 8553 8461 096 2 Булган Булган2 2852 3612 434961 3 Чулут Чулуут3 9433 7493 744935 4 Эрдэнэбулган* Эрдэнэбулган17 79018 02217 77017 770 5 Эрдэнэмандал Эрдэнэмандал6 0995 8435 9331 091 6 Іхтамір Ихтамир5 7145 1545 2471 050 7 Жаргалант Жаргалант4 0894 1144 1111 035 8 Хайрхан Хайрхан3 7563 5583 656739 9 Хангай Хангай3 0542 8052 926795 10 Хашат Хашаат3 5943 3053 344802 11 Хатонт/Хотант Хотонт4 7634 8094 440774 12 Угійнур Өгийнуур3 0153 0413 086622 13 Улзійт Өлзийт3 1543 0373 102829 14 Ундэр-Улан Өндөр-Улаан5 8735 7295 7981 097 15 Тарыат Тариат5 0825 0225 086644 16 Тувшрулэх Түвшрүүлэх3 4893 4103 4381 869 17 Цахір Цахир2 0582 1262 143438 18 Цэнхэр Цэнхэр5 4805 3875 414997 19 Цэцэрлэг*Цэцэрлэг2 0583 9553 813848 * — горад Цэцэрлэг (адміністрацыйны цэнтр Архангая) разам з сельскімі наваколлем утварае самон Эрдэнэбулган.
Спасылкі Афіцыйны сайт Мангольскае Нацыянальнае бюро статыстыкі
Катэгорыя:Аймакі Манголіі