Навадво́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года — вёска) Новы Двор.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Чухаўскі сельсавет у складзе Лагішынскага раёна Пінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Чухава. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 8 сакавіка 1960 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Новы Двор, а сельсавет перайменаваны ў Навадворскі, у склад сельсавета перададзены вёскі: з Лышчаўскага сельсавета — Сташаны, з Загародскага сельсавета — ВязРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.. Пасля скасавання Лагішынскага раёна 25 снежня 1962 года ўвайшоў у склад Пінскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 6 населеных пунктаў. 6 жніўня 1979 года скасавана вёска ГрушкаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).. 26 жніўня 2014 года ў склад Загародскага сельсавета перададзена вёска ВязРешение Брестского областного Совета депутатов от 26 августа 2014 г. № 38 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пинского района Брестской области.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (5 населеных пунктаў) — 2739 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 98,0 % — беларусы, 1,2 % — рускія, 0,6 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (4 населеныя пункты) — 1841 чалавек.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Лагішынскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе