Алякса́ндр Нічы́паравіч Аксё́наў (, в. Кунтараўка, — , ) — беларускі і савецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч.
Біяграфія У 1941 годзе скончыў Гомельскае педагагічнае вучылішча.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайныт. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.. Камандзір узводу 49-й гвардзейскай стралковай дывізіі, быў паранены на Сталінградскім фронце. На Беларусь вярнуўся ў 1944.
Адразу пасля вайны пачаў займацца камсамольскай працай у Баранавіцкай і Гродзенскай абласцях, працаваў у Арэнбургу. Скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1957). З 1953 першы сакратар ЦК ЛКСМБ.
У 1959 прызначаны на пасаду намесніка старшыні КДБ БССР. З 1960 міністр унутраных спраў БССР. З 1965 — першы сакратар Віцебскага абкама. Другі сакратар ЦК КПБ з 1971. У 1978—1983 старшыня Савету Міністраў БССР.
З 1983 па 1985 пасол СССР у Польскай Народнай Рэспубліцы. Да 1989 займаў пасаду старшыні Дзяржаўнага камітэта СССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні. На гэтай пасадзе спрыяў дэмакратызацыі дзяржаўных СМІ. Пасля выхаду ў адстаўку Аксёнаў вярнуўся ў Беларусь, актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцці не прымаў.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1955—1967 і 1971—1983, Вярхоўнага Савета СССР у 1966—1984 і 1986—1990, член Прэзыдыўму ВС БССР у 1975—1983.
Пахаваны 10 верасня 2009 года на Усходніх могілках у Мінску.
Узнагароды
Узнагароджаны чатырмаордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Славы III ступені і ордэнам Айчыннай вайны I ступені, а таксама медалямі і Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР і Савету Міністраў Беларусі.
Літаратура
Спасылкі Памёр былы прэм’ер‑міністр БССР ; АКСЕНОВ Александр Никифорович ; Аксенов Александр (Аксёнаў Аляксандр, Aksionaŭ Alaksandr)
Катэгорыя:Старшыні Савета Міністраў БССР Катэгорыя:Міністры ўнутраных спраў БССР Катэгорыя:Члены ЦК КПСС Катэгорыя:Старшыні Дзяржаўных камітэтаў СССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР 11-га склікання Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Першыя сакратары ЦК ЛКСМБ Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Члены бюро ЦК КПБ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання Катэгорыя:Другія сакратары ЦК КПБ Катэгорыя:Члены Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР ад Беларускай ССР Катэгорыя:Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР ад акруг Беларусі