Вальдэмар Поўльсен (, , Капенгаген — , Нью-Ёрк) — датскі фізік, інжынер. Распрацаваў спосаб магнітнага запісу на дрот у 1899 году.
Прынцып магнітнага запісу быў прадэманстраваны Поўльсенам у пачатку 1898 года. Першы прыбор меў назву тэлеграфон і выкарыстоўваў металічны (стальны) дрот у якасці носьбіта. Сучасныя магнітафоны выкарыстоўваюць больш зручныя і надзейныя магнітныя стужкі, але базавы прынцып аналагавага запісу гуку не змяніўся: з узмацняльніка сігнал падаецца на галоўку, якая запісвае, уздоўж якой са сталай хуткасцю перасоўваецца носьбіт (стужка ці дрот), у выніку чаго носьбіт намагнічваецца адпаведна гукавому сігналу. Пры прайграванні гуку носьбіт з той жа хуткасцю працягваецца ўздоўж галоўкі, якая грае, індуцыруючы ў ёй слабы электрычны сігнал, які пасля ўзмацнення падаецца на гучнагаварыцель.
Патэнт на тэлеграфон Поўльсен атрымаў у 1898 году. Узмацняльнікаў гуку тады яшчэ не было, таму гук быў вельмі слабы і яго можна было слухаць толькі ў навушніках. У 1908 году Поўльсен распрацаваў удасканалены варыянт дугавога перадатчыка, які пазней быў названы яго імем. Памёр на 73-ем гаду жыцця ў Нью-Ёрку, ЗША. У 1969 году была выпушчана паштовая марка ў гонар Поульсэна.
Спасылкі
«1898 — 1998 Poulsen’s patent». 100 гадоў магнітнага запісу. Katz, Eugenii, «Біяграфія». Biosensors & Bioelectronics. Poulsen, Valdemar, «U.S. Patent 661 619 Method of Recordings and Reproducing Sounds or Signals». Magnetic Tape Recorder. 1900 World Exposition recording of Emperor Franz Joseph of Austria by means of Poulsen’s telegraphone.
Катэгорыя:Вынаходнікі Даніі