Арсен Рыгоравіч Булаўка (, в. Цітва, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — ) — беларускі вучоны ў галіне гідралогіі, доктар геаграфічных навук (1973).

Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1954). З 1933 года працаваў на гідралагічных станцыях на тэрыторыі БССР. У 1946—1954 гадах на пасадзе намесніка начальніка Упраўлення Гідраметэаслужбы БССР. З 1954 года дырэктар Мінскай гідраметэаралагічнай абсерваторыі, з 1961 года па 1981 год у Цэнтральным НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў у Мінску. Выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Навуковая дзейнасць Вучонаму належаць працы па гідралогіі і воднаму балансу.

Бібліяграфія Влияние осушенных болот на элементы водного баланса рек Белорусского Полесья. — М., 1961.; Водный баланс речных водосборов. — Л. 1961.; Водные ресурсы и человек. — Мн., 1976.

Літаратура  — С. 328.

Катэгорыя:Вучоныя XX стагоддзя Катэгорыя:Географы СССР Катэгорыя:Гідрографы Беларусі