Навадво́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Новы Двор.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Поразаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў Гродзенскай вобласці. Пасля скасавання Поразаўскага раёна 20 студзеня 1960 года ўвайшоў у склад Свіслацкага раёна. У 1964 годзе ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Поразаўскага пассавета перададзены вёскі Залесная, Лозы і ШурычыРашэнні выканкома Гродзенскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 23 сакавіка і 17 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).. У 1977 годзе ў склад сельсавета з Ханявіцкага сельсавета перададзена вёска КорнадзьРашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14, 28 лютага, 21 красавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).. У 1986 годзе скасаваны хутар АрловаРашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада і 22 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881)..

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2175 чалавек, з іх 58,3 % — беларусы, 39,0 % — палякі, 2,3 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1455 чалавек.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Поразаўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе