Міньцзя́н () — рака ў Кітаі, у правінцыі Сычуань, левы прыток ракі Янцзы (басейн Усходне-Кітайскага мора).

Даўжыня ракі 793 км. Плошча вадазбору 134 800 км². Сярэдні расход вады больш за 3000 м³/с. Выток ракі знаходзіцца ў гарах Міньшань, дзе яна працякае ў глыбокай цясніне. Працякае па Сычуаньскай катлавіне. Каля горада Гуаньсянь рэчышча дзеліцца на рукавы, ніжэй населенага пункта Пэньшань рака зноў цячэ ў адным рэчышчыМиньцзян (река в Центральном Китае) // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru. Упадае ў Янцзы каля горада Ібінь. Паводкі на рацэ адбываюцца ў летні перыяд. Вада з ракі выкарыстоўваецца на арашэнне.

Суднаходная ад горада Лэшань, дробныя судны — ад горада Чэнду.

Літаратура Миньцзя́н //

Спасылкі Миньцзян (река в Центральном Китае) // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru

Катэгорыя:Рэкі Кітая Катэгорыя:Прытокі Янцзы