Перака́льскі нацыя́нальны латы́шскі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глускага раёна Палескай вобласці. Цэнтр — хутар Перакалле.

Утвораны 24 верасня 1926 года ў складзе Глускага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Глускім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў Глускім раёне Палескай вобласці. 20 лістапада 1938 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Новадуброўскага сельсавета.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Глускага раёна Катэгорыя:Нацыянальныя латышскія сельсаветы БССР Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1938 годзе