Ева з Нахарона () — шкілет 25-30-гадовай жанчыны, знойдзены ў секцыі Нахарон падводнага готу сістэмы Нараньял у Мексіцы недалёка ад горада , прыкладна ў 80 мілях да паўднёвага захаду ад Канкуна. Сістэма Нараньял з’яўляецца часткай буйнейшай . Паводле дадзеных мае ўзрост каля 13,600 гадоў, што робіць яго найстарэйшым у АмерыцыEva of Naharon pbs.org.

Адкрыццё Падчас раскопак з 2004 па 2008 год рэшткі Евы з Нарахону выявіў Артура Гансалес і яго каманда за 80 міль на паўднёвы захад ад Канкуна. Гансалес, дырэктар ў Сальтыльё, Мексіка сказаў: «Мы не ведаем, як [людзі, парэшткі якіх былі знойдзены ў пячорах] прыбылі і прыйшлі яны з боку Атлантычнага акіяна, джунгляў, або з унутранай часткі кантыненту, але мы лічым, што гэтыя знаходкі з’яўляюцца найстаражытнымі, якія былі знойдзены ў Амерыцы і могуць уплываць на нашы тэорыі аб тым, як прыбылі першыя людзі.» Гансалес і яго каманда працавалі на раскопках на працягу 4 гадоў, а іх адкрыццё змяніла меркаванні экспертаў пра тое, дзе іменна з’явіліся першыя насельнікі Амерыкі.

Значэнне Па дадзеных Артура Гансалеса, дырэктара Музея пустыні ў Сальтыльё і вядучага археолага праекта, касцяная структура шкілета з’яўляецца больш блізкай людзям з Паўднёвай Азіі, чым людзям з Паўночнай Азіі.

Гэта падабенства з паўднёва-азіяцкімі шкілетнымі тыпамі паставіла пад сумнеў храналогію і геаграфію сучаснай тэорыі рассялення карэннага насельніцтва Новага Свету.

Яно мае на ўвазе, што людзі не маглі прыйсці ў Амерыку з Паўночнай Азіі праз сухапутны мост, які цяпер знаходзіцца пад вадой у раёне Берынгава праліва, як лічылася раней.

Многія навукоўцы лічаць, што першыя народы Амерыкі прыбылі па сушы і па моры, агінаючы ўзбярэжжа на каноэ, з Паўночнай Азіі праз мясцовасць, дзе цяпер знаходзіцца Берынгаў праліў.

Першыя людзі патрапілі ў Амерыку з Азіі ў палеаліце, магчыма, працягваючы прыбываць да прыкладна 10 000 года да н. э., калі раставанне леднікоў затапіла сухапутны мост і ізалявала амерыканскі кантынент ад астатняга светуFoster, L. (1997). Introduction. In A brief history of Mexico (p. 6). New York, New York: Facts on File.-/.

На думку некаторых навукоўцаў, салёная вада, якая цяпер пакрывае месца знаходкі Евы з Нахарона, магла паўплываць на дакладнасць радыёвугляроднага датавання.

Катэгорыя:Палеаіндзейцы Катэгорыя:Гісторыя Амерыкі Катэгорыя:Археалогія ў Мексіцы