Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі — вышэйшая музычна-педагагічная навучальная ўстанова і навуковы цэнтр музыказнаўства, фалькларыстыкі, эстэтыкі, музычнай педагогікі ў г. Мінску. Заснавана ў 1932 годзе, да 1992 г. — Беларуская дзяржаўная кансерваторыя імя А. В. Луначарскага.

У 2000 годзе Беларускай Акадэміі музыкі быў прысвоены статус вядучага ВНУ нацыянальнай сістэмы адукацыі ў вобласці музычнага мастацтва.

Будынак

Будынак акадэміі музыкі ўзведзены ў 1958 годзе з цэглы па праеце архітэктара Рамана Гегарта. Чатырохпавярховы, складанай канфігурацыі ў плане, сіметрычны аб’ём. Галоўны фасад з парадным уваходам вылучаны чатырохкалонным порцікам з трохвугольным франтонам. Бакавыя крылы Г-падобныя ў плане. Аконныя праёмы прамавугольныя і арачныя. Сцяна паміж 2-м і 3-м паверхамі падзелена карнізам на 2 ярусы, якія апрацаваны пілястрамі, завершаны антаблементам. Ніжні ярус дэкарыраваны рустам. У цэнтры будынка на галоўнай восі — парадны вестыбюль, фае і канцэртная зала на 800 месцаў, у бакавых крылах размешчаны класы, аўдыторыі, кабінеты. У архітэктуры будынка выкарыстаны элементы класіцызму.

Структура ВНУ

У склад Акадэміі ўваходзяць: 5 факультэтаў (Фартэпіянны і кампазітарска-музыказнаўчы факультэт, Аркестравы факультэт, Вакальна-харавы факультэт, Факультэт народных інструментаў, Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі) 18 кафедраў оперная студыя кабінет традыцыйных музычных культур нотна-навуковая бібліятэка навучальная лабараторыя гуказапісу

З 1990 па 2021 існаваў Магілёўскі філіял.

Рэктары

(1932—1933) — М. П. Казакоў (1933—1934) — Я. П. Прыс (1934—1936) — Канстанцін Міхайлавіч Багушэвіч (1937—1938) — Оскар Абрамавіч Гантман (1938—1941) — Міхаіл Аркадзевіч Бергер (1944—1948) — Мікалай Ільіч Аладаў (1948—1962) — Анатоль Васільевіч Багатыроў (1962—1982) — Уладзімір Уладзіміравіч Алоўнікаў (1982—1985) — Ігар Міхайлавіч Лучанок (1985—2005) — Міхаіл Антонавіч Казінец (2005—2010) — Аляксандр Фёдаравіч Рашчупкін (2010—2022) — Кацярына Мікалаеўна Дулава (з 2022) — Алена Віктараўна Куракіна

Выбітныя выпускнікі

Анатоль Багатыроў — кампазітар, заснавальнік сучаснай беларускай кампазітарскай школы, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, народны артыст Беларусі Барбара Іванаўна Вержбаловіч — беларуская оперная і канцэртная спявачка (мецца-сапрана) Уладзімір Дамарацкі — кампазітар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Пётр Пятровіч Падкавыраў — кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР Васіль Яхімаў — беларускі кампазітар, харавы дырыжор, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Міхаіл Яўхімавіч Крошнер — кампазітар, заслужаны артыст Беларускай ССР Мікалай Аладаў — кампазітар, педагог, народны артыст Беларускай ССР Уладзімір Алоўнікаў — беларускі кампазітар Яўген Глебаў — беларускі кампазітар, народны артыст СССР Сяргей Картэс — беларускі кампазітар Барыс Магаліф — кампазітар, музычны педагог, паэт, кінаактор Ігар Лучанок — беларускі кампазітар, народны артыст СССР Дзмітрый Смольскі — беларускі кампазітар, бацька гітарыста і кампазітара Віктара Смольскага Андрэй Мдзівані — беларускі кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Галіна Гарэлава — беларускі кампазітар Вячаслаў Уладзіміравіч Кузняцоў — беларускі кампазітар Васіль Раінчык — беларускі кампазітар Ядвіга Паплаўская — беларуская спявачка, удзельніца першага складу гурта «Верасы» Алег Елісеенкаў — беларускі кампазітар Уладзімір Барзоў — паэт, беларускі кампазітар і выканаўца ўласных песень. Пераможца Грушынскага фестывалю (1979). Аўтар дыскаў «Восеньскі сад» (2005), «Дзіўная гутарка» (2007). Алег Хадоска — беларускі кампазітар. Іосіф Абраміс — галоўны дырыжор Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі БССР Алег Сонін — беларускі кампазітар. Віктар Войцік — беларускі кампазітар. Міхаіл Рыўкін — беларускі і расійскі скрыпач, дырыжор, педагог.

Выбітныя выкладчыкі

Васіль Залатароў — кампазітар і педагог, заслужаны артыст РСФСР, вучань М. А. Рымскага-Корсакава, прафесар Міхаіл Казінец — дырыжор Ганна Зелянкова — харавы дырыжор Міхаіл Дрынеўскі — харавы дырыжор Віталь Катаеў — дырыжор Валерый Шацкі — піяніст Ігар Алоўнікаў — піяніст Юрый Гільдзюк — піяніст Яўген Гладкоў — выканаўца на народных інструментах Галіна Асмалоўская — выканаўца на народных інструментах Мікалай Сеўрукоў — выканаўца на народных інструментах Тамара Ніжнікава — вакалістка Ірына Шыкунова — вакалістка Людміла Колас — вакалістка Віктар Скарабагатаў — вакаліст Уладзімір Будкевіч — выканаўца на духавых інструментах Генадзь Забара — выканаўца на духавых інструментах Віктар Роўда — дырыжор-хормайстар, загадчык кафедры харавога дырыжавання 1963—2007 г. Уладзімір Бегуноў — кларнетыст, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, кандыдат філасофскіх навук, доктар культуралогіі, прафесар. Антон Пятровіч Баначыч

Мастацкія калектывы Акадэміі

сімфанічны аркестр сімфанічны аркестр опернай студыі аркестр духавых інструментаў камерны аркестр «Gradus ad Parnassum» аркестр рускіх народных інструментаў аркестр беларускіх народных інструментаў аркестр баянаў і акардэонаў студэнцкі хор ансамбль духавых інструментаў «Інтрада» ансамбль флейцістаў ансамбль цымбалістаў «Лілея»

Міжнародныя сувязі

Супрацоўніцтва з міжнародных арганізацыямі Міжнародная рада па музычнай адукацыі Еўрапейская асацыяцыя кансерваторый, акадэмій і вышэйшых школ музыкі Еўрапейская арганізацыя фартэпіянных педагогаў Сусветная асацыяцыя цымбалістаў

Некаторыя з міжнародных партнёраў

Маскоўская дзяржаўная кансерваторыя імя П. І. Чайкоўскага Расійская акадэмія музыкі імя Гнесіных Санкт-Пецярбургская дзяржаўная кансерваторыя імя М. А. Рымскага-Корсакава Казанская дзяржаўная кансерваторыя імя М. Г. Жыганава Уральская кансерваторыя імя М. П. Мусаргскага Літоўская акадэмія музыкі і тэатра Даўгаўпілскі ўніверсітэт Эстонская акадэмія музыкі і тэатра Дзяржаўная кансерваторыя Узбекістана Музычная акадэмія імя Ферэнца Ліста Нацыянальная музычная акадэмія Украіны імя Пятра Чайкоўскага Кракаўская музычная акадэмія Ерэванская дзяржаўная кансерваторыя імя Камітаса Міланская кансерваторыя імя Джузэпэ Вердзі

Міжнародныя конкурсы, якія арганізуюцца Акадэміяй Конкурс піяністаў, выканаўцаў на народных інструментах імя І. Жыновіча Конкурс струнных смычковых інструментаў імя М. Ельскага і інш.

Спасылкі

Афіцыйны сайт БДАМ

Катэгорыя:Музычная адукацыя ў Беларусі Катэгорыя:1932 год у Мінску Катэгорыя:Акадэміі Мінска Катэгорыя:Плошча Свабоды (Мінск)

Катэгорыя:Інтэрнацыянальная вуліца (Мінск) Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Рамана Гегарта