Бухо́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Буховічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Яроміцкі сельсавет у складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Яромічы. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Засімскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 11 жніўня 1959 года ў склад сельсавета з Тэвельскага сельсавета перададзены вёскі Бяроза Касцінская, Дахлава, Казішча і КаменкаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 10.. 30 кастрычніка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лепясоўскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 кастрычніка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Яроміцкага сельсавета 24 населеня пункты. 19 ліпеня 1976 года перайменаваны ў Буховіцкі, цэнтр перанесены ў вёску БуховічыРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 ліпеня 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505)..

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 5407 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 89,5 % — беларусы, 4,5 % — рускія, 4,0 % — украінцы, 0,5 % — цыганы, 0,5 % — грэкіЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 5248 чалавек.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе