Пінскі паве́т () — павет Палескага ваяводства міжваеннай Польскай Рэспублікі. Цэнтр — Пінск. Складаўся з 14 вясковых гмін (12 у 1939), 1 горада і 2 мястэчак. Агульная плошча павета — 5587 км², насельніцтва — 183600 чалавек, шчыльнасць — 32,8 чал. на км².
Гісторыя У 1920 годзе Святавольская і Целяханская воласці перададзены ў Косаўскі павет, Дабраслаўская, Кажан-Гарадоцкая, Лунінская, Пагосцкая, Плотніцкая, Столінская, Хатыніцкая і Церабяжоўская воласці — у Лунінецкі павет.
З 18 сакавіка 1921 года ў складзе Палескага ваяводства Польшчы.
З 4 снежня 1939 года пераважная частка ў складзе Пінскай вобласці БССР. 15 студзеня 1940 года павет скасаваны, на яго тэрыторыі ўтвораны раёны.
Адміністрацыйны падзел
Гміны гміна Бродніца гміна Вічаўка гміна Дабраслаўка (з 1922) гміна Жабчыцы гміна Кухоцкая Воля гміна Лагішын гміна Лемяшэвічы гміна Любяшоў (да 1926) гміна Марочна гміна Пінкавічы гміна Пагост Загародскі (з 1922) гміна Парэчча гміна Радчыцк (да 1923) гміна Ставок (пазней скачавана) гміна Угрынічы (да 1926) гміна Хойна
Гарады Пінск Лагішын (да 1934) Сернікі (пазней пазбаўлены статусу)
Спасылкі
Катэгорыя:Паветы Палескага ваяводства
Катэгорыя:З’явіліся ў 1921 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1940 годзе