Пётр Сенька Гедыгольдавіч (згадваецца з 1429 — красавік ) — літоўскі баярын, сын Юрыя Гедыгольда. Намеснік смаленскі (1450—1451), кашталян віленскі (1451).

Валодаў маёнткамі Вішнева, Волма, Дзераўная, Камень, Налібакі, Радашковічы ў Менскім павеце, Мір і Свержань у Новагародскім павеце.

Фундатар касцёлаў у Вішневе і Радашковічах. Яго пячатка з гербам «Ляліва» прывешана да акту Гарадзенскай уніі.

У 1430 годзе разам з Шадзіборам Валімонтавічам ездзіў у пасольства ў Рым па справе планаў каранацыі Вітаўта.

Быў жанаты з Мілохнай.

Літаратура

Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r.1413. Miesięcznik Heraldyczny. Organ Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. R.6 1913 nr 11-12.

Катэгорыя:Баяры літоўскія Катэгорыя:Кашталяны віленскія Катэгорыя:Намеснікі смаленскія