Сві́слацкая настаўніцкая семінарыя — навучальная ўстанова для падрыхтоўкі школьных настаўнікаў, якая дзейнічала ў Свіслачы з 1876 да 1921 года. Заснаваная на месцы чатырохкласнай прагімназіі. У час Першай сустветнай вайны, з 1915 года, семінарыя дзейнічала ў эвакуацыі ў Мядыні ў Калужскай губерні.
У семінарыі выкладаліся Закон Божы, асновы педагогікі, руская і царкоўнаславянская мовы, арыфметыка, асновы геаметрыі, фізіка, чарчэнне, каморніцтва, геаграфія, гісторыя, музыка, чыстапісанне, рамёствы і інш. Тэрмін навучання складаў 3 гады, з 1907 года — 4 гады. Семінарыя мела падрыхтоўчы клас, узорнае пачатковае вучылішча. У 1912/1913 навучальным годзе было 140 навучэнцаў.
У 1877—1882 гадах у семінарыі настаўнічаў этнограф Мікалай НікіфароўскіСупранович Е. П. Николай Яковлевич Никифоровский..
Гл. таксама Свіслацкая беларуская настаўніцкая семінарыя
Літаратура
Катэгорыя:Колішнія навучальныя ўстановы Беларусі Катэгорыя:Свіслацкая настаўніцкая семінарыя Катэгорыя:Свіслач (горад) Катэгорыя:З’явіліся ў 1876 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1921 годзе Катэгорыя:1876 год у Беларусі Катэгорыя:Настаўніцкія семінарыі