Васіль Адамавіч Шкурко́ ( — ) — вучоны ў галіне юрыспрудэнцыі, кандыдат юрыдычных навук (1953), прафесар (1979).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Буркі Рэчыцкага павета Мінскай губерні (сучасны аграгарадок у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). У 1937 годзе скончыў педагагічнае вучылішча ў Рэчыцы. Працаваў настаўнікам, дырэктарам школы і вучыўся завочна на гісторыка-філалагічным факультэце Гомельскага педагагічнага інстытутаШкурко Василий Адамович // Юрыдычны факультэт БДУ. У лістападзе 1939 года быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію. У час Вялікай Айчыннай вайны на фронце, старшы сяржант, памочнік камандзіра ўзвода 28-га карпуснога артылерыйскага палка. У 1950 годзе скончыў юрыдычны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1953 годзе — аспірантуру пры ім і абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Борьба со служебной безответственностью по советскому уголовному праву». Са снежня 1953 па ліпень 1958 года працаваў у Іркуцкім універсітэце старшым выкладчыкам, дацэнтам, загадчыкам кафедрай крымінальнага права і працэса. У 1958—1962 гадах старшы навуковы супрацоўнік Аддзела прававых навук Акадэміі навук БССР. З верасня 1962 года В. А. Шкурко ў Беларускім дзяржаўным універсітэце — дацэнт кафедры крымінальнага права і працэса, у 1965—1972 гадах дэкан юрыдычнага факультэта.
Навуковая дзейнасць В. А. Шкурко належаць працы па пытаннях крыміналогіі, крымінальнага права, арганізацыі барацьбы са злачыннасцю. Аўтар больш за 60 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій, 12 падручнікаў і навучальных дапаможнікаў, вядучы аўтар навукова-практычных каментарыяў да Крымінальнага кодэксу Беларускай ССР (1979, 1989).
Сярод апублікаванага: Уголовное право БССР. Т. 1. Часть общая. — Мн. 1978; Совершенствование уголовно-правовых мер борьбы с преступностью. — Минск: Изд-во БГУ, 1980 (у сааўтарстве); Охота, рыболовство и закон. — Минск: «Беларусь», 1982; Исправительно-трудовое право БССР. — Минск: «Университетское», 1987 (у сааўтарстве); Браконьерство и борьба с ним. — Минск, «Университетское», 1986; Преступления совершаемые в строительстве // Юридический справочник строителя. — Минск «Беларусь», 1990.
Падрыхтаваў трох кандыдатаў навук.
Узнагароды Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені Медаль «За адвагу» і іншыя медалі Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР
Літаратура
Спасылкі Беляева Л. В. Шкурко Василий Адамович // Юрыдычны факультэт БДУ Шкурко Василий Адамович // Знаменитые люди Гомельщины
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Брагінскім раёне Катэгорыя:Выпускнікі юрыдычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Дэканы юрыдычнага факультэта БДУ Катэгорыя:Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Правазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Правазнаўцы СССР