Пішча́лаўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Пішчалава.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Аршанскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Аршанскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 30 лістапада 1959 года ў гарадскую рысу горада Орша ўключана вёска ГразівецУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 30 лістапада 1959 г. Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Оршы вёскі Гразівец Пішчалаўскага сельскага Савета Аршанскага раёна // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.. 29 снежня 1961 года да сельсавета далучана частка скасаванага Машкоўскага сельсавета (8 населеных пунктаў: Асінаўка, Багрынава, Васкрасенне, Корава, Машкова, Немерава, Папоўка і Слабада)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Пішчалаўскага сельсавета 22 населеныя пункты.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 816 чалавек, з іх 91,4 % — беларусы, 7,2 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 609 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.
Спасылкі
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе