Астраве́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Малі.

Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Астравецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Астравец. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 25 красавіка 1958 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Астравецкага пассавета.

11 лютага 1972 года Дравяніцкі сельсавет перайменаваны ў Астравецкі, цэнтр сельсавета перанесены ў гарадскі пасёлак Астравец, у склад сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Задворнікі, Палушы, Расолы, Сяржанты, Чырвоны Бор) Гудагайскага сельсавета, 3 населеныя пункты (Мікшаны, Трайгі, Юзафова) Ізабелінскага сельсавета, а таксама 6 населеных пунктаў (Дзірмуны, Едаклані, Кавалі, Ліпнішкі, Малі, Філіпаны), якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Астравецкага пассаветаРашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).. 17 лістапада 1986 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ізабелінскага сельсавета (22 населеныя пункты: Ажуройсці, Альгіняны, Баяры, Бялькішкі, Вялікія Якентаны, Гуры, Дайлідкі, Ізабеліна, Келёйці, Малыя Якентаны, Мацканы, Міжаны, Міклі, Мілайшуны, Навікі, Новыя Якентаны, Падпруддзе, Радзюлі, Свіршчына, Субялі, Тракелі і Юзуліна), а 23 населеныя пункты (вёскі Градаўшчына, Дравянікі, Задворнікі, Захарышкі, Кандраты, Кумпяны, Мешкуці, Мікшаны, Палушы, Паракіці, Расолы, Селішчы, Смілгі, Трайгі, Яросішкі, хутары Алясіна, Бабічы, Казакі, Камароўшчына, Лабэлі, Навасады, Рабіноўка, Сяржанты) перададзены ў склад Гудагайскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).. 12 студзеня 2008 года цэнтр сельсавета быў перанесены з гарадскога пасёлка Астравец у вёску МаліРешение Островецкого районного Совета депутатов от 12.01.2008 г. № 45 О переносе административно-территориального центра Островецкого сельсовета . 11 лістапада 2011 года была ліквідаваная вёска МікліРешение Островецкого районного Совета депутатов от 11 ноября 2011 г. № 72 Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Островецкого района .

26 лютага 2013 года сельсавет сельсавет скасаваны, населеныя пункты Ажуройсці, Баяры, Вялікія Якентаны, Дайлідкі, Малыя Якентаны, Міжаны, Мілайшуны, Новыя Якентаны, Падпруддзе, Субялі, Свіршчына, Тракелі, Юзуліна перададзеныя ў склад Гервяцкага сельсавета; населеныя пункты Альгіняны, Гуры, Дзірмуны, Едаклані, Ізабеліна, Келёйці, Ліпнішкі, Малі, Мацканы, Навікі, Радзюлі, Філіпаны перададзеныя ў склад Гудагайскага сельсавета; вёскі Бялькішкі і Кавалі ўвайшлі ў склад горада АстравецРешение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 224 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Островецкого района Гродненской области.

Насельніцтва Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складала 1960 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года , з іх 94,3 % — беларусы, 2,4 % — палякі, 1,9 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года .

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Астравецкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1958 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1972 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе