Уладзімір Іванавіч Чаркасаў (23 чэрвеня 1918, Уфа — 22 кастрычніка 1943) — камандзір кулямётнага разліку 188-га Аргунскага стралковага палка (106-я Забайкальская стралковая дывізія, 65-я армія, Цэнтральны фронт), Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія Уладзімір Іванавіч Чаркасаў нарадзіўся 23 чэрвеня 1918 года ў горадзе Уфе, у сям'і рабочага. Рускі. Скончыў 7 класаў школы. Кандыдат у члены ВКП(б) з 1943 года.

Уладзімір Іванавіч працаваў токарам, брыгадзірам на машынабудаўнічым заводзе ў горадзе Рыбінску і Уфімскім маторабудаўнічым заводзе.

У шэрагі Чырвонай Арміі прызваны Уфімскім гарваенкаматам ў 1938 годзе. Удзельнік баёў на рацэ Халхін-Гол у 1939 годзе.

На фронце Вялікай Айчыннай вайны з 15 лютага 1943 года. Ваяваў на Цэнтральным фронце.

Служыў камандзірам кулямётнага разліку 188-га Аргунскага стралковага палка (106-я Забайкальская стралковая дывізія, 65-я армія, Цэнтральны фронт).

Загінуў 22 кастрычніка 1943 года, пахаваны ў вёсцы Чаплін Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Подзвіг «Сяржант У. І. Чаркасаў са сваім разлікам станковага кулямёта 15 кастрычніка 1943 г. у ліку першых фарсіраваў р. Дняпро у раёне п. Лоеў (Гомельская вобласць) і замацаваўся на правым беразе ракі. Кулямётным агнём прыкрываў пераправу групы захопу і іншых падраздзяленняў. Пры гэтым адбіў 3 контратакі праціўніка, знішчыў 50 нямецкіх салдат і афіцэраў; 16 кастрычніка замяніў выбыўшага са строю камандзіра роты і кіраваў яе боем на плацдарме».

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 30 кастрычніка 1943 года.

Памяць У пасёлку Лоеў усталяваная мемарыяльная дошка ў гонар Героя.

Узнагароды

Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза (30.10.1943); ордэн Леніна (30.10.1943).

Літаратура Алёшкин А. М. Сердцем на амбразуру. — Иркутск, 1976. / стр. 305—306. Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984. / стр. 565. Славные сыны Башкирии. — Уфа, 1968, кн. 3. / стр. 432—436. В памяти народной. 2-е изд. — Киев, 1985. / стр. 353. Несокрушимые. — Уфа, 1985. / стр. 174—204. Славные сыны Башкирии. — Уфа, 1979, кн. 4. / стр. 31—34. Башкирская энциклопедия. Гл. ред. М. А. Ильгамов т. 7. Ф-Я. — Уфа: Башкирская энциклопедия, 2011. — 624 с. Спасылкі

Катэгорыя:Пахаваныя ў Лоеўскім раёне Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро Катэгорыя:Удзельнікі баёў на Халхін-Голе