Хмяльні́цкі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Хмяльнік.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Палоўскі сельсавет у складзе Мяжанскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Палова. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Мяжанскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Суражскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў Хмяльніцкі, цэнтр перанесены ў вёску ХмяльнікУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 12 мая 1959 года ў склад Шабраўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Аляксеева, Баркі, Новае Масцішча і Палавейскае)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 мая 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.. З 20 студзеня 1960 года ў Езярышчанскім раёне, з 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. 3 ліпеня 1970 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Шабраўскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 ліпеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 21 (1287).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Хмяльніцкага сельсавета 33 населеныя пункты. 7 жніўня 1979 года скасаваны вёскі Варылкі (злілася з вёскай Свабода), Гарэліца, Сачнёва (зліліся з вёскай Лыськава), Марозаўцы (злілася з вёскай Селязні), Панізоўе, Плоскаш (зліліся з вёскай Вірок), Пуды (злілася з вёскай Бярозаўка), Трасцё (злілася з вёскай Забарочча)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 7 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617)., у 1987 годзе вёскі Бярозаўка і ШапечаРашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 лютага і 4 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).. 8 красавіка 2004 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Мяжанскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области .
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 19 вёсак: Азёркі, Альхавец, Аляксеева, Баркі, Бярозаўка, Вірок, Двухполле, Забарочча, Зімнік, Карабы, Лыськава, Палавейскае, Савецкая, Свабода, Селязні, Ствалкова, Украішча, Хацейка, Хмяльнік.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Мяжанскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Суражскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Езярышчанскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2004 годзе