міні|320x320пкс|Прэзідэнт Расіі У. Пуцін і ўзнагароджаная ордэнам — 2-кратная алімпійская чэмпіёнка Святлана Хоркіна. 8 чэрвеня 2001 года Ордэн Пашаны () — дзяржаўная ўзнагарода Расійскай Федэрацыі. Заснавана Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 2 сакавіка 1994 г. № 442. Статут і апісанне ордэна Пашаны зацверджаны Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 2 сакавіка 1994 г. № 442. Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 6 студзеня 1999 г. № 19 у статут і апісанне ўнесены змены.
Статут ордэна
Ордэнам Пашаны ўзнагароджваюцца грамадзяне за высокія дасягненні ў дзяржаўнай, вытворчай, навукова-даследчай, сацыяльна-культурнай, грамадскай і дабрачыннай дзейнасці, якая дазволіла істотным чынам палепшыць умовы жыцця людзей, за заслугі ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных кадраў, выхаванні падрастаючага пакалення, падтрыманні законнасці і правапарадку.
Ордэн Пашаны носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых ордэнаў Расійскай Федэрацыі размяшчаецца пасля ордэна «За марскія заслугі».
З 12 красавіка 2012 года ў статут унесена дадатак:
Узнагароджанне ордэнам Пашаны, як правіла, ажыцяўляецца пры ўмове наяўнасці ў грамадзяніна Расійскай Федэрацыі, які прадстаўляецца да ордэна, іншай дзяржаўнай узнагароды Расійскай Федэрацыі.
Парадак нашэння Знак ордэна Пашаны носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых ордэнаў Расійскай Федэрацыі размяшчаецца пасля знака ордэна «За марскія заслугі». Для асаблівых выпадкаў і магчымага паўсядзённага нашэння прадугледжваецца нашэнне мініяцюрнай копіі знака ордэна Пашаны, якая размяшчаецца пасля мініяцюрнай копіі знака ордэна «За марскія заслугі»Нашэнне мініяцюрных копій дзяржаўных узнагарод і стужак ордэнаў Расійскай Федэрацыі ў выглядзе разетак упершыню прадугледжана Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 7 верасня 2010 года № 1099 «Аб мерах па ўдасканаленні дзяржаўнай узнагароднай сістэмы Расійскай Федэрацыі». Пры нашэнні на форменным адзенні стужкі ордэна Пашаны на планцы яна размяшчаецца пасля стужкі ордэна «За марскія заслугі». На цывільным адзенні носіцца стужка ордэна Пашаны ў выглядзе разеткі, якая размяшчаецца на левым боку грудзей.
Апісанне ордэна Знак ордэна Пашаны вырабляецца са срэбра з эмаллю. Ён уяўляе сабой васьміканцовы крыж, пакрыты сіняй эмаллю, у цэнтры якога — круглы медальён, пакрыты белай эмаллю, з аб’ёмнай выявай Дзяржаўнага герба Расійскай Федэрацыі, аблямаванагалаўровым вянком. Дыяметр знака ордэна — 42 мм. Адваротны бок знака гладкі, без эмалі. У ніжняй частцы адваротнага боку рэльефны знак №, пасля якога гравіруецца нумар узнагароды.
Знак ордэна пры дапамозе вушка і кольца мацуецца да пяцівугольнай калодкі, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай сіняга колеру з белай падоўжнай палоскай. Шырыня стужкі — 24 мм, шырыня белай палоскі — 2,5 мм. Белая палоска знаходзіцца ад правага краю стужкі на 5 мм.
Мініяцюрная копія знака ордэна Пашаны носіцца на калодцы. Адлегласць паміж канцамі крыжа — 15,4 мм, вышыня калодкі ад вяршыні ніжняга вугла да сярэдзіны верхняга боку — 19,2 мм, даўжыня верхняга боку — 10 мм, даўжыня кожнага з бакоў — 16 мм, даўжыня кожнага з бакоў, якія ўтвараюць ніжні вугал — 10 мм.
Пры нашэнні на форменным адзенні стужкі ордэна Пашаны выкарыстоўваецца планка вышынёй 8 мм, шырыня стужкі — 24 мм.
На стужцы ордэна Пашаны ў выглядзе разеткі мацуецца мініяцюрная выява знака ордэна з металу з эмаллю. Адлегласць паміж канцамі крыжа — 13 мм. Дыяметр разеткі — 15 мм.
Узнагароджаныя ордэнам
гл. Кавалеры ордэна Пашаны
Першымі ўзнагароджанымі сталі спартсмены і трэнеры па выніках XVII зімовых Алімпійскіх гульняў 1994 года.
Двойчы ўзнагароджанні Анатоль Іванавіч Антонаў (нар. 1955) — намеснік міністра абароны Расійскай Федэрацыі Сяргей Іванавіч Калеснікаў (нар. 1950) — навуковец, правадзейны член РАН Ганна Аляксандраўна Міленіна (нар. 1986) — біятланістка і лыжніца, сяміразовая паралімпійская чэмпіёнка Яўген Віктаравіч Плюшчанка (нар. 1982) — фігурыст, двухразовы алімпійскі чэмпіён
Узнагароджаныя ўстановы 15 красавіка 1996 года Маскоўскі тэатр «Сучаснік» быў узнагароджаны ордэнам Пашаны, за вялікі ўнёсак у сучаснае тэатральнае мастацтва, заслугі ў эстэтычным выхаванні моладзі і шырокае грамадскае прызнанне Указ Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 15 красавіка 1996 г. № 555 «Аб ўзнагароджанні ордэнам Пашаны Маскоўскага тэатра „Сучаснік“»
Літаратура
Спасылкі
Указ Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 12 красавіка 2012 года № 433 «Пытанні дзяржаўнай узнагароднай сістэмы Расійскай Федэрацыі» Статут і апісанне ордэна
Катэгорыя:Ордэны Расійскай Федэрацыі