«Беларускія прымаўкі» — беларускі анімацыйны фільм, зняты па заказу Дэпартамента па кінематаграфіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Студыяй мультыплікацыйных фільмаў нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» у 2008 годзе.

Сюжэт Сюжэт грунтуецца на ілюстрацыі наступных беларускіх прымавак: Чорт чорта пазнаў, дый на піва пазваў Воўк не пастух, а казёл не агароднік Сарока — калу, а кол ўсяму сялу Анёлам ляцеў, а чортам сеў І баран бы касіў, каб хто за ім касу насіў Адзін пень гарэў, а другі спіну грэў Хоць саву аб пень, хоць пень аб саву, ўсё саве баліць Ведаў бог, што ні даў свінні рог

Здымачная група Аўтар ідэі, сцэнарыст і рэжысёр — Міхаіл Тумеля Мастакі пастаноўшчыкі — Ала Мацюшэўская, Міхаіл Тумеля Аніматары — Максім Кароль, Аляксандра Мухамедзянава, Вольга Рыбіна, Руслан Сівачоў, Станіслаў Сперанскі, Ганна Тумеля, Міхаіл Тумеля, Наталля Хаткевіч Музыка — Андрэй Жукаў, выконвае — этна-трыо «Троіца» Камп’ютэрная апрацоўка — Алена Арцюхова, Яўген Надточэй, Наталля Сперанская, Аксана Стацкевіч Гукарэжысёр — Яўген Рагозін Шумавое афармленне — Шаміль Ісмаілаў Галасы — Уладзімір Варанкоў, Алена Дуброўская, Аляксандр Кашпераў, Іван Кірчук, Лідзія Мардачова, Мікалай Прылуцкі, Міхаіл Тумеля Асістэнт рэжысёра — Ксенія Мар’янкова Рэдактар — Дзмітрый Якутовіч Дырэктар карціны — Вольга Анапрыенка

Спасылкі

Катэгорыя:Мультфільмы Беларусі Катэгорыя:Мультфільмы на беларускай мове Катэгорыя:Фільмы 2008 года