Груша́нка (Pyrola) — род кветкавых раслін сямейства .
Батанічнае апісанне Шматгадовыя травяністыя расліны з доўгім галінастым карэнішчам. Лісце простае, суцэльнае, скурыстае, цёмна-зялёнага колеру, на доўгіх чаранках, у прыкаранёвай разетцы, зімуе. Кветкі белага, ружовага, чырванаватага або зеленаватага колеру, на доўгіх кветаносах, у гронкападобных верхавінкавых суквеццях. Плод — 5-гнездавая каробачка бурага колеру.
Распаўсюджанне і экалогія Род налічвае каля 40 (33Pyrola The Plant List) відаў, пашыраных пераважна ва ўмераных абласцях Паўночнага паўшар’я.
На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца:
.
У існаванні грушанак вялікае значэнне мае сімбіёз з грыбамі, асабліва на ранніх стадыях развіцця, калі праростак жывіцца выключна за кошт іх міцэліюГрушанка // Архив Природы России — Nature-Archive.RU .
Гаспадарчае значэнне Расліны роду выкарыстоўваюцца ў якасці дэкаратыўных і лекавых (мачагонныя і процізапаленчыя сродкі). У наземнай частцы раслін маецца вялікая колькасць дубільных рэчываў.
Літаратура
— С. 135—136.
Спасылкі
Pyrola The Plant List Грушанка // Архив Природы России — Nature-Archive.RU
Катэгорыя:Грушанкавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі